Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Менску з ракі дасталі торбу з чалавечымі парэшткамі

абноўлена

Месца, дзе знайшлі торбу з парэшткамі, 2 студзеня
Месца, дзе знайшлі торбу з парэшткамі, 2 студзеня

Днём 2 студзеня менскія камунальнікі, якія праводзілі ачышчальныя работы на рацэ Сьвіслач, дасталі з вады спартовую торбу з фрагмэнтамі чалавечых канцавінаў, расказвае Міністэрства ўнутраных справаў.

Мяркуючы па фота, апублікаваным праваахоўнікамі, торбу знайшлі ў сквэры недалёка ад гатэлю «Плянэта», што на праспэкце Пераможцаў.

У МУС паведамілі Tut.by, што парэшткі, меркавана, жаночыя. Акрамя торбы ўздоўж ракі і ў рацэ пакуль нічога ня знойдзена.

Міліцыя цяпер прымае захады па выяўленьні акалічнасьцяў здарэньня і асобаў, датычных да злачынства. Распачалі крымінальную справу за забойства, міліцыянты праводзяць адпаведныя экспэртызы і праглядаюць запісы з камэраў назіраньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG