Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ аднаму гарадзенцу далі штраф за «Ланцуг Незалежнасьці»


Мікалай Салянік на акцыі супраць паглыбленай інтэграцыі з Расеяй у Горадні, 15 сьнежня
Мікалай Салянік на акцыі супраць паглыбленай інтэграцыі з Расеяй у Горадні, 15 сьнежня

Сябра Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалая Саляніка аштрафавалі на 1147,5 рубля за акцыю супраць паглыбленай інтэграцыі з Расеяй.

Суд Кастрычніцкага раёну Горадні прызнаў Саляніка вінаватым у тым, што ён заклікаў на недазволеную акцыю ў інтэрнэце, а таксама ў тым, што ўдзельнічаў у ёй. Актывіст напярэдадні зрабіў абвестку пра несанкцыянаваны мітынг на сваёй старонцы ў Facebook.

Яшчэ чатырох горадзенскіх актывістаў 20 сьнежня аштрафавалі на агульную суму ў 1912,5 рубля.

У Менску трох актывістаў Яўгена Афнагеля, Максіма Вінярскага і Дзяніса Ўрбановіча арыштавалі на 15 содняў за ўдзел у акцыях за незалежнасьць Беларусі.

Падчас «Ланцугу Незалежнасьці» ў Горадні 15 сьнежня горадзенцы ўзяліся за рукі на старым мосьце цераз Нёман. У канцы не дазволенай уладамі акцыі яны адправілі плыт з рэзалюцыяй супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі ў Пецярбург, дзе 20 сьнежня прайшлі перамовы ў гэтым пытаньні паміж кіраўнікамі згаданых дзяржаваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG