Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прайшоў чацьвёрты пратэст супраць інтэграцыі з Расеяй. Асноўнае

У Менску адбылася чацьвёртая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі. Удзень 21 сьнежня пратэстоўцы сабраліся на Кастрычніцкай плошчы.

Як 21 сьнежня ў цэнтры Менску пратэставалі супраць інтэграцыі з Расеяй. Фотарэпартаж

1/27
У Менску адбылася чацьвёртая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі.
У мітынгу, які пачаўся ў 14.00 і праходзіў на працягу дзьвюх гадзінаў ля прыступак Палацу Рэспублікі, удзельнічала каля 200 чалавек, гэта прыкладна ў пяць разоў менш, чым сабрала аналягічная акцыя пратэсту напярэдадні вечарам.
2/27 У мітынгу, які пачаўся ў 14.00 і праходзіў на працягу дзьвюх гадзінаў ля прыступак Палацу Рэспублікі, удзельнічала каля 200 чалавек, гэта прыкладна ў пяць разоў менш, чым сабрала аналягічная акцыя пратэсту напярэдадні вечарам.
У Менску адбылася чацьвёртая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі.
Сёньняшняя акцыя, як і аналягічная, якая прайшла ў Менску напярэдадні вечарам, была прымеркаваная да перамоваў прэзыдэнтаў у Санкт-Пецярбургу, якія адбыліся 20 сьнежня. Апазыцыя падкрэслівае, што сутнасьць інтэграцыйных дакумэнтаў па-ранейшаму ўтойваецца ад грамадзкасці і гэта ня можа ня выклікаць трывогу ў беларускага народу.
3/27 Сёньняшняя акцыя, як і аналягічная, якая прайшла ў Менску напярэдадні вечарам, была прымеркаваная да перамоваў прэзыдэнтаў у Санкт-Пецярбургу, якія адбыліся 20 сьнежня. Апазыцыя падкрэслівае, што сутнасьць інтэграцыйных дакумэнтаў па-ранейшаму ўтойваецца ад грамадзкасці і гэта ня можа ня выклікаць трывогу ў беларускага народу.
У Менску адбылася чацьвёртая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі.
На акцыі прысутнічалі супрацоўнікі міліцыі ў форме і ў цывільным. 
4/27 На акцыі прысутнічалі супрацоўнікі міліцыі ў форме і ў цывільным. 
У Менску адбылася чацьвёртая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі.
5/27
У Менску адбылася чацьвёртая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі.
Былы кандыдат на прэзыдэнта, паэт Уладзімер Някляеў нагадаў, што беларусы &mdash; нашчадкі тых, каго называлі люцічамі, літвінамі. &quot;Іх кроў у нашай крыві. Ня буду агітаваць вас абараняць Радзіму, вы і так тут сабраліся. Нядаўна адзін расейскі пісьменнік з дэмакратычнымі поглядамі (Дзьмітрый Быкаў) абвінаваціў беларусаў у тым, што яны запалоханыя, дэградавалі ў культурным і палітычным сэнсах. Але галоўнае, каб у нас саміх была самапавага і пачуцьцё нацыянальнай годнасьці. Вы тут, а значыць, у вас гэта ёсьць&quot;, &mdash; заявіў Някляеў.&nbsp;<br />
&nbsp;
6/27 Былы кандыдат на прэзыдэнта, паэт Уладзімер Някляеў нагадаў, што беларусы — нашчадкі тых, каго называлі люцічамі, літвінамі. "Іх кроў у нашай крыві. Ня буду агітаваць вас абараняць Радзіму, вы і так тут сабраліся. Нядаўна адзін расейскі пісьменнік з дэмакратычнымі поглядамі (Дзьмітрый Быкаў) абвінаваціў беларусаў у тым, што яны запалоханыя, дэградавалі ў культурным і палітычным сэнсах. Але галоўнае, каб у нас саміх была самапавага і пачуцьцё нацыянальнай годнасьці. Вы тут, а значыць, у вас гэта ёсьць", — заявіў Някляеў. 
 
У Менску адбылася чацьвёртая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі.
Сустаршыня БХД, былы палітвязень Павал Севярынец.&nbsp;&nbsp;
7/27 Сустаршыня БХД, былы палітвязень Павал Севярынец.  
У Менску адбылася чацьвёртая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі.
8/27
У Менску адбылася чацьвёртая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі.
91-гадовы ўдзельнік акцыі выступае супраць інтэграцыі з Расеяй і нагадвае пра лёс зьнілых апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі.
9/27 91-гадовы ўдзельнік акцыі выступае супраць інтэграцыі з Расеяй і нагадвае пра лёс зьнілых апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі.
У Менску адбылася чацьвёртая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі.
10/27
У Менску адбылася чацьвёртая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі.
11/27
У Менску адбылася чацьвёртая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі.
Мітынг праходзіў ў фармаце свабоднага мікрафону. Выступае грамадзянін Расеі, які прыйшоў падтрымаць удзельнікаў акцыі.&nbsp;&nbsp;
12/27 Мітынг праходзіў ў фармаце свабоднага мікрафону. Выступае грамадзянін Расеі, які прыйшоў падтрымаць удзельнікаў акцыі.  
У Менску адбылася чацьвёртая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі.
13/27
У Менску адбылася чацьвёртая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі.
Пратэсты за і супраць інтэграцыі з Расеяй.&nbsp;
14/27 Пратэсты за і супраць інтэграцыі з Расеяй. 
У Менску адбылася чацьвёртая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі.
Нешматлікія прыхільнікі інтэграцыі з Расеяй на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.&nbsp;
15/27 Нешматлікія прыхільнікі інтэграцыі з Расеяй на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. 
У Менску адбылася чацьвёртая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі.
16/27
У Менску адбылася чацьвёртая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі.
17/27
У Менску адбылася чацьвёртая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі.
18/27
У Менску адбылася чацьвёртая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі.
19/27
У Менску адбылася чацьвёртая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі.
20/27
У Менску адбылася чацьвёртая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі.
21/27
У Менску адбылася чацьвёртая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі.
Людзі ў цывільным здымалі на відэа ўдзельнікаў пратэсту.&nbsp;
22/27 Людзі ў цывільным здымалі на відэа ўдзельнікаў пратэсту. 
У Менску адбылася чацьвёртая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі.
23/27
У Менску адбылася чацьвёртая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі.
24/27
У Менску адбылася чацьвёртая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі.
25/27
У Менску адбылася чацьвёртая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі.
26/27
У Менску адбылася чацьвёртая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі.
Гэта была ўжо чацьвёртая па ліку вулічная акцыя супраць інтэграцыі ў цэнтры Менску. Дзве першыя акцыі прайшлі 7 і 8 сьнежня. Яны былі прымеркаваныя да перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна 7 сьнежня ў Сочы.
27/27 Гэта была ўжо чацьвёртая па ліку вулічная акцыя супраць інтэграцыі ў цэнтры Менску. Дзве першыя акцыі прайшлі 7 і 8 сьнежня. Яны былі прымеркаваныя да перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна 7 сьнежня ў Сочы.
У Менску адбылася чацьвёртая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі.
Previous slide
Next slide

Арганізатары пратэсту, «дэпутаты Незалежнасьці», вырашылі не праводзіць шэсьце па горадзе, сказаў Павал Севярынец. Агулам акцыя цягнулася больш за 2 гадзіны.

Павал Севярынец
Павал Севярынец


Падчас акцыі на прыступках Палацу рэспублікі працаваў «вольны мікрафон» — кожны з удзельнікаў акцыі мог выказацца.

Пратэстоўцы тлумачылі, што ўдзельнічалі ў акцыі, бо пытаньне інтэграцыі не закрытае — Лукашэнка і Пуцін не дамовіліся ў трох пытаньнях.

Супрацоўнік міліцыі напачатку акцыі папярэдзіў натоўп пра адміністрацыйную адказнасьць за ўдзел у недазволеным мерапрыемстве. Вакол Кастрычніцкай плошчы стаялі шэрыя бусікі. На момант публікацыі не паведамлялася пра затрыманьне ўдзельнікаў акцыі.

Матэрыял падрыхтаваны пры дапамозе інфармацыі БелаПАН.

«Паглыбленьне інтэграцыі» Беларусі і Расеі. Што важна ведаць

Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, ліпень 2019
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, ліпень 2019
  • Урады Беларусі і Расеі зьбіраліся ўзгадніць 31 стратэгічны плян інтэграцыі. Паволе расейскага прэм’ер-міністра Дзьмітрыя Мядзьзведзева, няўзгодненым застаўся 1 плян — пра наднацыянальныя органы.
  • Што менавіта зьбіраюцца падпісаць Лукашэнка і Пуцін, а таксама на што пагадзіліся ўрады ў стратэгічных плянах, публічна не агучваецца.
  • Тэма «паглыбленьня інтэграцыі» пачалася зь перамоваў пра кампэнсацыю «падатковага манэўру». Але ў «праграме інтэграцыі» няма кампэнсацыі «падатковага манэўру», бюджэт разьлічылі безь яе.
  • У канцы 2018 году Мядзьведзеў заявіў, што Расея гатовая «праводзіць адзіную палітыку ў галіне падаткаў, цэна- і тарыфаўтварэньня» толькі тады, калі будуць выкананыя ўмовы пагадненьня аб «саюзнай дзяржаве» 1999 году — а гэта агульныя валюта, суд і мытня.
  • Гэтыя ўмовы празвалі «ўльтыматумам Мядзьведзева». Аляксандар Лукашэнка тады адказаў жорстка: маўляў, «шантажаваць марна. Разумею намёкі — уступайце ў склад Расеі. Гэтага ня будзе ніколі».
  • 19 сьнежня 2019 году Ўладзімір Пуцін заявіў, што зь Беларусьсю абмяркоўваюць стварэньне наднацыянальных органаў — кантрольнага і эмісійнага. 23 сьнежня Мядзьведзеў паўтарыў, што без наднацыянальных органаў ня будзе кампэнсацыі «падатковага манэўру» і іншай дапамогі Беларусі.
  • 17 лістапада Лукашэнка абурыўся тым, што расейцы «кожны раз падсоўваюць новыя ўмовы, у выніку мы ў эканоміцы нешта страчваем», і рытарычна спытаў: «На храна патрэбен такі саюз?».
  • Шэраг беларусаў лічаць, што «паглыбленьне інтэграцыі» ўсё ж можа прывесьці да страты незалежнасьці Беларусі. Палітыкі і культурныя дзеячы прынялі 1 сьнежня сумесную заяву «Аб пагрозе Незалежнасьці Беларусі», а 4 сьнежня супраць інтэграцыі выступілі беларускія Telegram-каналы і суполкі «Ўкантакце».
  • Акцыі супраць паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі прайшлі ў Менску ​7, 8, 20 і 21 сьнежня. А таксама ў Горадні, Пінску, Лідзе. За мяжой — у Польшчы, Украіне, Літве, Чэхіі, Вугоршчыне, Бэльгіі, Ізраілі, ЗША, Канадзе.
  • Агульная сума штрафаў пратэстоўцам — каля 65 тысяч даляраў. Таксама ўдзельнікам акцый прысудзілі агулам 375 сутак арышту.

  • 24 сьнежня ў інтэрвію «Эхо Москвы» Лукашэнка заявіў, што акцыі супраць «паглыбленьня інтэграцыі» не былі масавымі («400 чалаек — гэта наша ядро апазыцыі»), і «нехта падказаў, аплаціў, фонды ім даюць прыстойныя грошы». Лукашэнка дадаў, што сам ня пойдзе на тое, «ад чаго яны спрабуюць усьцерагчы беларускі народ», і назваў сябе «галоўны абаронца сувэрэнітэту і незалежнасьці».

Спэцпрапект «Чаму Беларусь не Расея»

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG