Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі прывялі ў выкананьне чарговы сьмяротны прысуд


Аляксандар Асіповіч ў Вярхоўным с удзе падчас разгляду ягонай апэляцыйнай скаргі. 14 траўня 2019 году
Аляксандар Асіповіч ў Вярхоўным с удзе падчас разгляду ягонай апэляцыйнай скаргі. 14 траўня 2019 году

17 сьнежня быў прыведзены ў выкананьне сьмяротны прысуд у дачыненьні да Аляксандра Асіповіча, піша «Коммерческий курьер». Яго прысудзілі да сьмяротнага пакараньня за забойства двух дзяўчат.

Аб прывядзеньні прысуду ў выкананьне «Коммерческому курьеру» паведаміла старшы пракурор аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласьці Вольга Іванова. На гучным працэсе яна выступала ў якасьці абвінаваўцы.

9 студзеня 36-гадовы Аляксандар Асіповіч за забойства з асаблівай жорсткасьцю дзьвюх дзяўчат у Бабруйску асудзілі да сьмяротнага пакараньня.

Пры разглядзе ягонай апэляцыі ў Вярхоўным судзе Асіповіч казаў, што гэта было забойства пры самаабароне. Вярхоўны суд пакінуў прысуд бязь зьменаў.

Сьмяротнае пакараньне ў Беларусі

  • Беларусь застаецца апошняй краінай Эўропы, дзе караюць сьмерцю.
  • Усяго за гады незалежнасьці ў Беларусі вынесьлі каля 350 сьмяротных прысудаў (дакладная лічба невядомая).
  • Улады Беларусі не паведамляюць пра выкананьне сьмяротных прысудаў. Пра гэта ўдаецца даведацца з паказаньняў іншых сьмяротнікаў або ад праваабаронцаў, якія кантактуюць з роднымі асуджаных.
  • Эўразьвяз пэрыядычна заклікае Беларусь адмовіцца ад сьмяротнага пакараньня.
  • Нягледзячы на ўсе просьбы міжнароднай супольнасьці, рэжым Лукашэнкі працягвае выносіць сьмяротныя прысуды. 19 кастрычніка 2023 вынесены чарговы зь іх — Аляксандру Таратуту са Слуцку, які забіў 3-гадовае дзіця.
  • Дакладная колькасьць памілаваных таксама не вядомая. Раней беларускім праваабаронцам было вядома толькі пра два выпадкі памілаваньня асуджаных на сьмяротнае пакараньне за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. У канцы ліпеня 2024 году Лукашэнка памілаваў асуджанага на сьмяротнае пакараньне грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера, пасьля гэтага яго вызвалілі ў рамках вялікага абмену вязьнямі паміж Расеяй і краінамі Захаду.
  • Лукашэнка ў 2012 годзе казаў, што за ўсю гісторыю свайго прэзыдэнцтва памілаваў толькі аднаго чалавека (пасьля гэтага, у 2021 годзе, ён памілаваў асуджаных да сьмяротнага пакараньня братоў Косьцевых). Разам з тым МУС Беларусі яшчэ ў 2012-м сьцьвярджала, што за 13 гадоў было памілавана 156 сьмяротнікаў (замена сьмяротнага прысуду на пажыцьцёвае зьняволеньне).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG