Статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці надалі тэатральнаму фэномэну — спэктаклю «Паўлінка» Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы, піша БелТА. Такую прапанову зрабілі ў Міністэрстве культуры.
Што за спэктакль?
Упершыню «Паўлінку» паставілі ў 1913 годзе ў Радашкавічах. Ставіў спэктакль Менскі драматычны гурток, якім кіраваў Флярыян Ждановіч, а сярод гледачоў быў і сам аўтар — Янка Купала.
Што яшчэ намінавалі?
- Традыцыю вясновых карагодаў на Вялікдзень і на велікодны тыдзень і праводзіны зімы ў вёсцы Пінкавічы Пінскага раёну;
- Калядны абрад «Конікі» у Давыд-Гарадку Столінскага раёну;
- Традыцыю прыгатаваньня ўнікальнага торту банкухі ў Поразаве на Горадзеншыне;
- Традыцыю стварэньня карцін з саломкі на чорным палатне на Меншчыне.