Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Такі жаніх нам ня любы». Беларускі ў нацыянальных строях выкацілі гарбуз да расейскай амбасады. ФОТА


Пэрформанс зладзілі актывісты кампаніі «Сьвежы вецер».

Удзень 5 сьнежня да амбасады Расейскай Фэдэрацыі ў Менску дзьве дзяўчыны ў нацыянальных строях, якім дапамагаў хлопец, прынесьлі гарбуз, які паклалі ля брамы.

«Гэта стары беларускі, а таксама ўкраінскі і ўвогуле славянскі звычай: калі жаніх нялюбы, дзяўчына выкочвае яму гарбуз. Як знак такі, што нязгодная за яго ісьці. У нашым выпадку гэта азначае: давайце сябраваць, але жыць мы будзем у розных дамах, кожны ў сваім», — сказаў журналістам актывіст «Сьвежага ветру» Сяргей Бульба.

Актывіст спрабаваў перадаць расейскаму амбасадару Дзьмітрыю Мезенцаву зварот грамадзкай кампаніі «Сьвежы вецер». Аўтары звароту папярэджваюць амбасадара, што будуць бараніць незалежнасьць Беларусі «ўсімі даступнымі захадамі ў межах беларускага закону». Дакумэнт у актывіста не прынялі.

«Ніхто нават ня выйшаў. Сказалі праз сувязь, каб адправіў зварот поштаю», — распавёў Сяргей Бульба.

Міліцыянты, якія ахоўваюць амбасаду, нікога з удзельнікаў пэрформансу не затрымлівалі.

Сяргей Бульба
Сяргей Бульба
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG