Анатоль Дзялендзік аўтар каля 30 п’есаў, па ягоным сцэнарам зьнялі 6 фільмаў, у тым ліку «Анастасію Слуцкую».
Пра сьмерць Анатоля Дзялендзіка ў сваім акаўнце ў facebook паведаміў рэжысэр Юрый Елхаў. Гэта адбылося 29 лістапада.
«Сёньня на 85 годзе пайшоў з жыцьця вядомы савецкі і беларускі пісьменьнік і драматург Анатоль Андрэевіч Дзялендзік. Вечная яму памяць!» — напісаў Елхаў.
Анатолю Дзялендзіку было 85 гадоў, ён нарадзіўся 4 сакавіка 1934 году ў вёсцы Кулакі, Салігорскага раёну. Анатоль Дзялендзік скончыў мэдыцынскі інстытут і 11 гадоў працаваў псыхіятрам. Таксама скончыў Літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве.
Пісаў на беларускай і рускай мове, у тэатрах па яго п’есах паставілі каля 30 спэктакляў.
Разам з рэжысэрам Юрыям Елхавым Анатоль Дзялендзік працаваў над гістарычным фільмам «Анастасія Слуцкая».