Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер Румас дзьве гадзіны размаўляў з Канапацкай. Не працаўладкаваў


Ганна Канапацкая, архіўнае фота
Ганна Канапацкая, архіўнае фота

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая сустрэлася з прэм’ер-міністрам Сяргеем Румасам, расказвае Tut.by. Раней прэм’ер запрашаў яе ва ўрад — Канапацкую не зарэгістравалі кандыдаткай на новы тэрмін.

Сустрэча цягнулася дзьве гадзіны, але, сказала Канапацкая Tut.by, гаворка не ішла аб працаўладкаваньні, бо, кажа дэпутатка, «прэм’ер-міністар ня можа прапанаваць мне пасаду, гэта не ў ягонай кампэтэнцыі».

Яшчэ да сустрэчы Канапацкая казала Свабодзе, што асноўнае ў гэтай сустрэчы не «пытаньне працаўладкаваньня», а магчымасьць абмеркаваць і рэалізаваць прапановы «структурнай перабудовы эканомікі, падатковай сыстэмы, сацыяльнай палітыкі дзяржавы», якія, сьцьвярджае яна, могуць дапамагчы дасягнуць згаданых Аляксандрам Лукашэнкам 100 млрд даляраў валавога ўнутранага прадукту.

Канапацкая і Румас дамовіліся супрацоўнічаць па напрацоўках дэпутаткі ў такіх пытаньнях, як інвэстыцыйная прывабнасьць Беларусі, закон аб прыватызацыі, пэнсійная рэформа і рэформа адукацыі, інтэграцыя з Расеяй. У якой форме будзе гэтая супраца, Канапацкая не сказала.

Таксама дэпутатка нагадала прэм’еру пра сумневы ў законнасьці ягонага прызначэньня: яна, спасылаючыся на Канстытуцыю, заяўляе, што кандыдатуру прэм’ера павінны былі спачатку ўзгадніць з дэпутатамі, Румас жа кажа, што можна было і так, як зрабілі: спачатку яго прызначыў Лукашэнка, пасьля на гэта спыталі дазволу ў дэпутатаў.

Тым часам Канапацкая хвалюецца, што ўнесеныя ёю зьмены ў Выбарчы кодэкс (напісаныя з улікам рэкамэндацый АБСЭ) могуць быць зьнятыя з парадку дня і не разгледжаныя ў належныя тэрміны. Яна распачала збор подпісаў за тое, каб выбарчае заканадаўства ўсё ж рэфармавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG