Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі не дасьледуюць, як малыя дозы радыяцыі ўплываюць на арганізм


Belarus - RFE\RL reporting from the forests and vilages of Brahin region contaminated with radiation. Brahin region, 16Aug2017
Belarus - RFE\RL reporting from the forests and vilages of Brahin region contaminated with radiation. Brahin region, 16Aug2017

Каб дасьледаваць узьдзеяньне малых доз радыяцыі на жывыя арганізмы і чалавека, патрэбныя вялікія затраты. У бліжэйшы час гэтае пытаньне так і застанецца дыскусійным, заявіў загадчык лябараторыі радыёэкалёгіі Інстытуту радыябіялёгіі Нацыянальнай Акадэміі навук Аляксандар Нікіцін на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.

«Малыя дозы выклікаюць стахастычны эфэкт — то бок, ад велічыні дозы залежыць верагоднасьць праявы эфэкту. А калі гэтая доза сапраўды малая, то верагоднасьць вельмі нізкая. Каб даказаць з мэдычнага пункту гледжаньня, што эфэкт ёсьць, неабходна вялікая аднародная выбарка, што на практыцы цяпер зрабіць нерэальна. Такім чынам, дыскусія застаецца адкрытай», — сьцьвярджае загадчык катэдры Інстытуту радыёбіялёгіі Аляксандар Нікіцін.

Паводле Нікіціна, з эканамічнага пункту гледжаньня эфэкт будзе нязначны, бо захварэць, атрымаўшы малую дозу радыяцыі, можа 1 чалавек са 100 тысяч. А каб правесьці такія дасьледаваньні, патрэбныя вельмі вялікія затраты і час.

«У бліжэйшы час мы ня зможам узважана адказаць на гэтае пытаньне. Хаця самі па сабе малыя дозы, безумоўна, узьдзейнічаюць на арганізм, на клетачны ўзровень, праяўляюцца нават самыя нязначныя дозы. Але як гэта адаб’ецца на ўсім арганізьме, ці выліецца гэта ў нейкае захворваньне — цяжка сказаць. Звычайна не. Арганізм — самападтрымліваючая сыстэма, ён сам элімінуе ўсе праблемы. Гэта тычыцца ня толькі радыяцыі, але і хімічных забруджваньняў», — патлумачыў спадар Нікіцін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG