У новай справаздачы Сусьветнага банку, які арганізацыя апублікавала на сваім сайце, аднойчы згадваецца Беларусь. Пра яе пішуць у разьдзеле, прысьвечаным зарэзэрваваным і выдадзеным сродкам у краінах Эўропы і Цэнтральнай Азіі ў 2017-2019 гадах.
«У 2019 фінансавым годзе Банк даў дадатковае фінансаваньне для Беларусі ў памеры 102 млн даляраў ЗША на ажыцьцяўленьне праекту мадэрнізацыі адукацыі, які дапамог краіне павысіць пасьпяховасьць вучняў і мадэрнізаваць школьную сыстэму», — гаворыцца ў справаздачы.
Сёлета ў студзені прадстаўніцтва Эўразьвязу і група Сусьветнага банку прэзэнтавалі ў Менску сумесныя праекты падтрымкі прыватнага сэктару Беларусі. Гаворка аб праграме тэхнічнай дапамогі ў памеры 4,8 мільёна эўра, якая рэалізуецца Міжнароднай фінансавай карпарацыяй.