Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каб уцячы з Грэцыі, сырыйскія мігранты пераапрануліся ва ўкраінскіх валейбалістаў


Лягер уцекачоў у Грэцыі
Лягер уцекачоў у Грэцыі

Грэцкая паліцыя затрымала 10 сырыйскіх мігрантаў, пераапранутых ва ўкраінскіх валейбалістаў, на лецішчы ў Атэнах, паведамляе агенцтва АР. Гэты тыдзень — кульмінацыя чэмпіянату Эўропы па валейболе. Украіна ў аўторак гуляе чвэрцьфінал супраць Сэрбіі ў Антвэрпэне.

Сырыйцы ў аднолькавай форме, з аднолькавымі спартовымі торбамі і двума валейбольнымі мячамі былі арыштаваныя грэцкай паліцыяй у аэрапорце Атэнаў пасьля таго, як высьветлілася, што ўкраінскія пашпарты, якія яны прад’явілі, былі раней заяўленыя як выкрадзеныя або страчаныя. Дапытаўшы падарожнікаў, паліцыя высьветліла, што тыя ня маюць дачыненьня да валейболу. У якую краіну ЭЗ накіроўваліся ўцекачы, не паведамляецца.

У Грэцыі знаходзіцца 70 тысяч уцекачоў, многія падоўга чакаюць у перапоўненых лягерах для ўцекачоў разгляду іхных зваротаў аб прыстанішчы. Некаторыя нелегальна спрабуюць выехаць з Грэцыі ў іншыя краіны ЭЗ. Паводле грэцкай паліцыі, выпадкі, калі мігранты выяжджаюць з падробленымі дакумэнтамі, частыя, асабліва ў летні сезон.

Як паведамляе Ўпраўленне Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў, Грэцыя зноў стала галоўным шлюзам мігрантаў празь Міжземнае мора ў Эўропу, як гэта было ў 2015 годзе. У 2016-м лідарства ў гэтай справе пераняла Італія, летась ужо Гішпанія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG