На даверы і пачуцьці грамадзянскай адказнасьці спрабуюць напярэдадні перапісу нажыцца махляры.
Яны тэлефануюць, прадстаўляюцца перапісчыкамі і выпытваюць асабістую інфармацыю. У тым ліку пра банкаўскія карткі, каб скрасьці зь іх грошы.
Перапіс не праводзіцца праз тэлефон. Таму калі звоніць такі «перапісчык» — гэта махляр. Міліцыя просіць паведамляць пра такія выпадкі.
У сапраўдных перапісчыкаў будзе пры сабе пасьведчньне. І пытаньні пра рахункі, паролі і ключы яны задаваць, відавочна, ня будуць.
Перапіс пачнецца 4 кастрычніка і будзе ісьці да канца месяца.
У ім можна ўзяць удзел і безь візыту перапісчыка — самому праз інтэрнэт ці на стацыянарным участку.
Папярэдні перапіс быў 10 гадоў таму.