Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ (PDF) аб пераносе завяршэньня будаўніцтва «шматфункцыянальнага комплексу» на месцы першай менскай электрастанцыі, што каля цырку.
Першапачаткова комплекс мусіў стаць гатэлем брэнду «Кемпінскі» – плянавалася дабудаваць яго да 31 сьнежня 2013 году. Але тэрміны пераносілі спачатку на сярэдзіну 2014-га, потым на канец 2015-га, канец 2018-га і 2020-га.
Замоўнікам будаўніцтва выступала спачатку выступала СТАА «Эліт Эстэйт» (заснавальнікі — беларуская кампанія «Трайпл» і маскоўская «Сіці Эстейт»). Для будаўніцтва гасьцініцы быў зьнесены помнік архітэктуры — першая беларуская электрастанцыя, пабудаваная ў ХІХ стагодзьдзі. Аднак будоўлю замарозілі.
Пасьля таго, як у 2015 годзе кампанія Kempinski адмовілася ад будынка, улады сталі шукаць новага ўласьніка, а будоўля атрымала ў народзе назву «Некемпінскі».
У 2017 годзе ўлады прызналі, што за час прастою будынак прыйшоў у непрыдатнасьць. У 2018-м расейскі «Сбербанк», які ўзяўся дабудаваць комплекс, паведаміў, што будзе рабіць там не гатэль, а офісы.