Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Мы ніколі ня будзем такія ракеты разьмяшчаць на тэрыторыі Беларусі»


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў на сустрэчы з намесьнікам дзяржсакратара ЗША Дэвіда Гэйлам:

«Нядаўна зьявілася абнадзейлівая інфармацыя, зьвязаная з ракетамі сярэдняй і малой далёкасьці. Нас гэта хвалюе, бо Беларусь зьяўляецца ўдзельніцай дамовы. Дамова цяпер практычна разбураная, але зьявіліся заявы пра тое, што ані NATO, ані Расея не зьбіраюцца разьмяшчаць у Эўропе гэтыя ракеты. Я, у сваю чаргу, нядаўна сказаў, што мы ані ў якім разе ня будзем ініцыятарамі нядобрых спраў па разбурэньні гэтай дамовы, больш за тое, мы ніколі ня будзем такія ракеты разьмяшчаць на тэрыторыі Беларусі, каб не ўскладняць абстаноўку. Калі гэта не пагражае нашай бясьпецы. Але гэтыя дзьве заявы — зьлева і справа, з Захаду і з Усходу — пераконваюць у тым, што нам не давядзецца ў Беларусі рабіць гэтыя скрайнія захады.

На гэта ў нас няма ані жаданьня, ані лішніх грошай, таму што гэта нятаннае мерапрыемства. Ну, і гісторыя нашага народу, вы яе добра ведаеце, мы разам тады з ЗША змагаліся супраць фашызму. Мы тады страцілі траціну насельніцтва. Нам не хацелася б, каб зноў на тэрыторыі нашай Беларусі запахла смажаным».

Аляксандар Лукашэнка таксама заклікаў ЗША далучыцца да перамоваў аб урэгуляваньні канфлікту ва Ўкраіне:

«Што тычыцца праблемаў Эўропы і асабліва Ўсходняй Эўропы, у прыватнасьці Ўкраіны, я абсалютна перакананы, што на сёньняшні дзень без удзелу ЗША гэты канфлікт урэгуляваць не атрымаецца. Гэта азбука дыпляматыі. Калі нешта не атрымліваецца ў перамоўнікаў, то трэба ўключаць новыя сілы. Новыя ідэі павінны зьявіцца. Думаю, ЗША маглі б спрыяць вырашэньню гэтага канфлікту.

Што тычыцца нашых з вамі стасункаў, вы, напэўна, добра ведаеце, што гэта не адзіны сыгнал, які мы дасылаем кіраўніцтву ЗША пра нармалізацыю стасункаў. Гэта ненармальна, што ў сучасным сьвеце дзьве дзяржавы, якія калісьці ваявалі на адным баку супраць ворага, сёньня маюць такія слабыя стасункі. Мы, канечне, будзем рабіць усё, каб нашыя стасункі разьвіваліся».

Да сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам намесьнік дзяржсакратара ЗША Дэвід Гэйл анансаваў вяртаньне амэрыканскага амбасадара ў Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG