Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Турэччына сабраліся нагандляваць цераз Дняпро на паўмільярда даляраў 


Рачны порт у Гомлі, ілюстрацыйнае фота
Рачны порт у Гомлі, ілюстрацыйнае фота

Дамагчыся прыросту на паўмільярда даляраў да цяперашняга мільярда магчыма, калі Менск і Анкара з дапамогай Кіева наладзяць грузавыя зносіны цераз Дняпро і тэрыторыю Ўкраіны з выкарыстаньнем судоў клясы «рака-мора».

Такую думку ў размове са Свабодай выказаў 11 верасьня старшыня міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў Валер Варанецкі. Ён сказаў, што у складзе парлямэнцкай дэлегацыі Турэччыны, якая цяпер знахозіцца ў Менску, ёсьць і адпаведныя экспэрты.

«Гэты праект можа даць сур'ёзны імпульс ня толькі разьвіцьцю беларуска-турэцкіх дачыненьняў, — сказаў дэпутат. — Турэччына змагла б выходзіць на ўвесь рэгіён Паўночнай Эўропы, а Беларусь — на рэгіён Блізкага Ўсходу».

А ягоны калега Валкан Базыр, які таксама ачольвае міжнародную камісію, заявіў, што Турэччына разьлічвае на пасьпяховую рэалізацыю праекту.

«Бізнэс-колы абедзьвюх краін прапрацоўваюць усе аспэкты гэтай ініцыятывы, — сказаў Базыр. — У нас ёсьць ужо тры прыватныя кампаніі, гатовыя ўкласьці грошы ў гэтую справу».

У чым адметнасьць праекту

У Беларусі і Турэччыны ёсьць намер злучыць усходнюю і заходнюю часткі новага Шаўковага шляху з Кітаю ў Эўропу. Для гэтага патрэбна найперш аднавіць суднаходзтва па Дняпры.

Асноўная ідэя ў тым, каб загружаць на тэрыторыі Беларусі караблі зьмешанай клясы, якія будуць дастаўляць грузы Чорным моры ў краіны Эўропы, Азіі і Афрыкі.

У межах праекту плянуецца будаўніцтва порту «рака-мора» на глыбакаводным участку Дняпра ў раёне вёскі Ніжнія Жары на мяжы зь Украінай. Ён стане буйным транзытным вузлом. Гэта, перакананыя аўтары ідэі, палепшыць лягістыку грузаў і дасьць дадатковыя прыбыткі ўсім тром краінам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG