Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: колькі каштуе апэрацыя зьмены полу ў Менску


У 2019 годзе ў Беларусі зьмянілі пол чатыром замежнікам. Гэта былі грамадзяне Расеі і Ўкраіны, піша Tut.by.

У Беларусі апэрацыі зьмены полу іншаземцам робяць толькі ў Менскай абласной клінічнай лякарні. Апэрацыя каштуе каля 5000 даляраў, сюды ўваходзіць лячэньне і тыдні два ў шпіталі.

«Гэта ў разы тры-чатыры таньней, чым у іншых краінах», — сказала начальнік аддзелу пазабюджэтнай дзейнасьці Менскай абласной клінічнай лякарні Тацяна Кацуба.

У асноўным сярод турыстаў-пацыентаў — расейцы і ўкраінцы. Апэратары, якія займаюцца мэдычным турызмам, плянуюць прыцягваць кліентаў з Тайлянду.

«Такія апэрацыі іншаземцам у нас робяць толькі па мэдычных паказаньнях», — падкрэсьліла Ганна Кротава, уласьнік кампаніі-апэратара мэдычнага турызму.

Зьмена полу адбываецца ў чатыры этапы, сказала Кацуба.

«Як правіла, да нас такія пацыенты прыяжджаюць ужо з замененым пашпартам і праходзяць у нас апошні — чацьвёрты этап, калі хлопчык пераўтвараецца ў дзяўчынку ці дзяўчынка — у хлопчыка».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG