Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слонімскі чыноўнік паскардзіўся ў пракуратуру на чуткі, што яго затрымалі п’яным за стырном


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Старшыня Слонімскага райвыканкаму Генадзь Хоміч аспрэчвае, што яго і ягоную жонку супрацоўнікі ДАІ заўважылі ў нецьвярозым стане.

Інфармацыю пра затрыманьне Генадзя Хоміча апублікаваў у сваім тэлеграм-канале блогер Nexta. Паводле яе, чыноўніка заўважылі п’яным двойчы.

«Паколькі даішнікі былі свае, мясцовыя, справе так і не далі ход. Аднак зусім хутка нецьвярозай вырашыла пракаціцца ягоная жонка: яе спынілі ўжо супрацоўнікі спэцпадразьдзяленьня ДАІ „Страла“ з Горадні. Кабета пачала лямантаваць: „Вы не разумееце, каго спынілі!“ і набіраць па тэлефоне мужа. Які тут жа прымчаўся на разборкі... таксама „цёпленькі“», — напісаў Nexta.

Аднак ва ўправе ДАІ Горадзенскай вобласьці заявілі, што ня маюць зьвестак пра затрыманьні Хоміча.

«Дзяржаўтаінспэкцыя не валодае якой-небудзь інфармацыяй пра факты затрыманьня і прыцягненьня да адміністрацыйнай адказнасьці старшыні Слонімскага райвыканкаму і ягоных сваякоў. Акрамя гэтага, старшыня Слонімскага райвыканкаму і ягоная жонка зьвярнуліся з заявамі ў пракуратуру з просьбай даць прававую ацэнку факту не адпаведнага рэчаіснасьці паведамленьня ў інтэрнэце», — паведамілі ва УДАІ УУС Горадзенскага аблвыканкаму.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG