Больш за траціну даходаў беларусы трацяць на ежу, амаль 10% хатніх гаспадарак ня маюць цэнтральнага ацяпленьня. Сабралі нечаканыя лічбы з жыцьця беларусаў.
1. Беларусы вінаватыя банкам 11,5 мільярда рублёў. Гэта сума крэдытаў, якія ўзялі людзі. Зь іх 7 мільярдаў 411 мільёнаў рублёў — крэдыты на жыльлё.
2. 5,6% беларусаў жывуць за рысай беднасьці. Гэта значыць, жывуць менш як на 224 рублі за месяц.
3. 36,3% сваіх даходаў беларусы трацяць на ежу, 3% — на алькаголь і тытунёвыя вырабы, 4,7% — на сваё здароўе.
4. За год беларус зьядае 264 кіляграмы малочных прадуктаў, 219 яек і толькі 61 кіляграм бульбы.
5. За год Беларусь імпартуе 194 тысячы тон яблыкаў і 67,7 тысячы тон хлеба. Пры гэтым сама вырошчвае і збожжа, і яблыкі.
6. 9,5% хатніх гаспадарак у Беларусі не забясьпечана цэнтральным ацяпленьнем, 6,1% — каналізацыяй, 10,3 — гарачай вадой.
7. 23,9% беларусаў, старэйшых за 16 гадоў, кураць тытунь.
8. 25,2% беларусаў ва ўзросьце ад 16 гадоў маюць лішнюю вагу.
9. 6,3% моладзі 15–24 гадоў нідзе ня вучацца і не працуюць.
10. Амаль кожны другі шлюб у Беларусі распадаецца (на 60 714 шлюбаў у 2018 годзе прыпалі 33 152 разводы).
Паводле Белстату