Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызнаўся, што чытае «агляды з інтэрнэту»

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка адказаў на крытыку, зьмешчаную ў інтэрнэце.​

Што адбылося?

  • Лукашэнка 23 ліпеня загадаў сабраць 9,5 мільёна тон зерня, у тым ліку рапсу, кукурузы на зерне, каласавых, грэчкі і проса.
  • Тэлеграм-канал «Беларусь головного мозга» згадаў, што раней, 5 ліпеня, Міністэрства сельскай гаспадаркі спрагназавала валавы збор зерневых сёлета больш за 7,6 мільёна тон. Таксама пра гэта напісаў партал Naviny.by.

Як адказаў Лукашэнка?

Паводле БелТА, 29 ліпеня Лукашэнка заявіў:

«Я чытаю агляды з інтэрнэту: як заўжды, у нас ёсьць „разумныя“. Яны нават паддалі крытыцы мае словы аб тым, што мы павінны імкнуцца да 9,5 мільёна тон зерня, ніжэй за 9 нельга».

Пасьля Лукашэнка патлумачыў, як налічыў больш за 9 мільёнаў тон:

  • 7 мільёнаў тон зерневых каласавых;
  • + 1,7 мільёна тон кукурузы на зерне;
  • + 700 тон рапсу;
  • + 300–400 тысяч тон іншых культур.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG