Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алексіевіч: У жыцьці я кахала і мужчын, і жанчын

абноўлена

У вялікім інтэрвію польскаму выданьню Gazeta Wyborcza беларуская нобэлеўская ляўрэтка Сьвятлана Алексіевіч распавяла пра працу над кнігай пра каханьне.

Пісьменьніца патлумачыла, чаму анансаванай некалькі гадоў таму кнігі пра каханьне няма дагэтуль. Паводле Алексіевіч, яна піша вельмі павольна і каб напісаць кнігу, мусіць апытаць тысячу людзей.

«І ня так, што прыйшла, запісала — і гатова. Калі я адчуваю, што гэта мая гераіня, я сустракаюся зь ёй шмат разоў. Тэлефаную ёй, пішу. Я мушу ткаць у часе, задаваць адпаведныя пытаньні. У апавяданьні ня можа быць дзір».

У кнізе пра каханьне, як кажа Алексіевіч, яна спачатку плянавала зрабіць 50 жаночых апавяданьняў і 50 мужчынскіх, але праз тры гады пісьменьніца зарыентавалася, што ня здолее «прабіцца да мужчын».

«Што тое, што я пра іх напішу, будзе можа і цікавым, але павярхоўным і банальным. Гэта ня будзе літаратура высокае клясы. Бо я ня здолею спытацца ў іх, як належыць. Цяжка, я напішу гісторыю пра каханьне жанчын».

На пытаньне, ці ў кнізе будзе таксама пра каханьне жанчын да жанчын, Алексіевіч адказала:

«Вядома. Каханьне — гэта каханьне. Важна, што цуд здарыўся, а з кім — гэта ўжо менш істотна. Я сама кахала ў жыцьці і жанчын, і мужчын».

Таксама Сьвятлана Алексіевіч расказала пра свае пляны:

«Навучыцца жыць. Я ўсё яшчэ гэтага ня ўмею. Увесь час мяняю заняткі, але адпачываць ня ўмею. Я магла б паехаць у Карлавы Вары, але гэта такая нуда, а навокал такая кампанія, што толькі хвароба можа мяне да гэтага змусіць.

Я таксама мушу больш заапекавацца маёй сяброўкай, якая хварэе. Яна старэйшая за мяне і мае сур’ёзную праблему з вачамі. Гэта таксама нялёгка, бо пад старасьць чалавек робіцца іншым, капрызным. Ніхто ня хоча пакідаць гэты сьвет, усё навокал раздражняе».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG