Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь падчас Эўрапейскіх гульняў наведалі 37 тысяч турыстаў


Цырымонія закрыцьця Эўрапейскіх гульняў у Менску
Цырымонія закрыцьця Эўрапейскіх гульняў у Менску

Паводле папярэдніх падлікаў, Беларусь за час Эўрапейскіх гульняў наведалі больш як 37 450 турыстаў, піша Tut.by са спасылкай на намесьніка міністра спорту і турызму Міхаіла Партнога.

З 37 тысяч каля 7 тысяч чалавек былі акрэдытаваныя на гульні.

Па квітках на гульні бязь візы ўехалі толькі 8167 замежнікаў. Гэтая лічба не ўключае турыстаў з краін СНД і Ўкраіны і тых, хто прыляцеў у Беларусь на самалёце бязьвізава.

На Эўрапейскія гульні ў Менск чакалі 30 тысяч замежных турыстаў, але на 27 чэрвеня памежнікі прапусьцілі 12,2 тысячы замежных грамадзянаў па «спартовым бязьвізе», сярод іх 4 тысячы спартоўцаў і невядома дакладна колькі спартовых функцыянэраў.

Эўрапейскія гульні — 2019. Што важна ведаць

Другія Эўрапейскія гульні прайшлі у Менску з 21 па 30 чэрвеня 2019 году.

  • На падрыхтоўку і правядзеньне II Эўрапейскіх гульняў Беларусь выдаткавала ня менш за 840 мільёнаў рублёў (каля 400–430 млн даляраў).
  • За два гады да гульняў Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што Беларусі трэба будзе затраціць ня болей за 50 млн даляраў плюс дапамогуць эўрапейскія структуры. У кастрычніку 2018 году агучвалі ўдвая большую суму, у чэрвені 2019-га — у пяць з паловай раза большую. Выніковую суму абяцаюць назваць у студзені 2020 году.
  • З квітком на гульні можна было бязь візы трапіць у Беларусь празь любы памежны пункт.
  • Паводле папярэдніх падлікаў, Беларусь за час Эўрапейскіх гульняў наведалі 37 450 турыстаў, зь іх каля 7 тысяч чалавек былі акрэдытаваныя на гульні. Для параўнаньня, на чэмпіянат сьвету па хакеі ў Менск у 2014 годзе прыехалі 80 тысяч замежных турыстаў.​
  • Падчас гульняў у Беларусі працавалі супрацоўнікі МУС Расеі.
  • Адкрыцьцё гульняў прысьвяцілі гісторыі Беларусі, закрыцьцё — сучаснасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG