Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска выпівае 27,5 бутэлькі гарэлкі ў год. Як п’юць беларусы — адной карцінкай


За тры гады Беларусь апусьцілася ў рэйтынгу самых пітушчых краін з 1-га на 27-е месца. Але ўзровень спажываньня сьпіртавых напояў застаецца высокім. Глядзім, наколькі.

На аднаго беларускага мужчыну ў сярэднім прыпадае 18 літраў чыстага сьпірту — гэта 90 паўлітровых пляшак гарэлкі на год. Жанчыны ў Беларусі спажываюць 5,5 літра сьпірту — гэта 27,5 бутэлькі гарэлкі на год.

Агулам жа сярэдняе спажываньне сьпірту ў Беларусі зьменшылася — 11,2 літра на кожнага жыхара ад 15 гадоў і старэйшых. Больш за ўсё ў Беларусі п’юць гарэлку (49%), 26% — мацаванае віно.

Паводле ацэнак Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя, штогод у Беларусі ад алькаголю памірае каля 20 тысячаў чалавек, або каля 50 чалавек на дзень.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG