Сьледчы камітэт пацьвердзіў сьмерць ад агнястрэльнай раны кіроўцы УСК Берасьцейскай вобласьці. Раней пра самагубства 32-гадовага мужчыны пісаў тэлеграм-канал Nexta.
Цела мужчыны знайшлі 15 ліпеня ў кватэры па месцы жыхарства. СК мяркуе, што ружжо, зь якога зрабілі стрэл, было зарэгістраванае — у памерлага быў дазвол на права паляваньня.
Сьледчы камітэт праводзіць праверку і спачувае родным супрацоўніка.
Паводле Nexta, у перадсьмяротнай запісцы мужчына згадаў свае грашовыя даўгі.