Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь ня зможа на просьбу Літвы павысіць узровень вады ў Вяльлі


Вялейскае вадасховішча, зь якога прасілі падзяліцца вадой літоўцы. Фота ©Shutterstock
Вялейскае вадасховішча, зь якога прасілі падзяліцца вадой літоўцы. Фота ©Shutterstock

«На жаль, лішку вады няма». Невысокі ўзровень вады ў раце спэцыялісты зьвязваюць з малой доляй ападкаў у першай палове 2019 году.

У Беларусі адказалі на просьбу Літвы павысіць узровень вады ў рацэ Вяльлі, паведамляе Інтэрфакс. 3 ліпеня літоўскі бок з прычыны засухі папрасіў Беларусь павысіць узровень вады ў рацэ Вяльлі (Нярыс). Пра гэта сказаў міністар навакольнага асяродзьдзя Літвы Кястуціс Мажэйка.

У Беларусі на такую просьбу адказалі адмоўна. Кіраўнік РУП «Цэнтральны навукова-дасьледчы інстытут комплекснага выкарыстаньня водных рэсурсаў» Аляксандар Станкевіч сказаў, што «лішку вады няма».

«У Беларусі такія ж кліматычныя ўмовы, як і ў Літве. На жаль, лішку вады няма. Наяўны запас у Вілейскім вадасховішчы неабходны для забесьпячэньня воднага балянсу на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку для забесьпячэньня пітной вадой каля 30% насельніцтва Менску», — сказаў Станкевіч.

Ён адзначыў, што ў Беларусі не праводзіліся працы, якія б маглі паўплываць на ўзровень вады ў Вяльлі. А нізкі ўзровень вады, які характэрны для ўсіх рэк Беларусі, зьвязаны зь невысокай доляй ападкаў на пачатку 2019 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG