Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчыя назвалі чатыры вэрсіі здарэньня з салютам у Менску

абноўлена
Прыблізнае месца сьмяротнага раненьня жанчыны падчас салюту 3 ліпеня ў Менску на мапе Google
1/13 Прыблізнае месца сьмяротнага раненьня жанчыны падчас салюту 3 ліпеня ў Менску на мапе Google
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
Аскепак і кроў на набярэжнай Сьвічлачы побач са спарткомплексам «Дынама», дзе ад раненьне падчас салюту загінула жанчына
2/13 Аскепак і кроў на набярэжнай Сьвічлачы побач са спарткомплексам «Дынама», дзе ад раненьне падчас салюту загінула жанчына
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
Гэты аскепак знайшлі супрацоўнікі харчовага намёту, які знаходзіцца насупраць месца сьмерці жанчыны
3/13 Гэты аскепак знайшлі супрацоўнікі харчовага намёту, які знаходзіцца насупраць месца сьмерці жанчыны
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
Плястыкавымі і картоннымі аскепкамі усеяна ўся ўзбярэжная Сьвіслачы побач са спарткомплексам
4/13 Плястыкавымі і картоннымі аскепкамі усеяна ўся ўзбярэжная Сьвіслачы побач са спарткомплексам
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
Праваахоўнікі ачапілі месца здарэньня
5/13 Праваахоўнікі ачапілі месца здарэньня
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
6/13
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
7/13
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
Разьбітыя шыбы ў спарткомплексе «Дынама» на вуліцы Даўмана ў Менску, побач зь якім загінула жанчына
8/13 Разьбітыя шыбы ў спарткомплексе «Дынама» на вуліцы Даўмана ў Менску, побач зь якім загінула жанчына
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
Пажарныя каля дому на вуліцы Чарвякова, 4 (за некалькі соцень мэтраў ад сьмерці жанчыны), дзе ад фаерверку 3 ліпеня выбіла шыбы
9/13 Пажарныя каля дому на вуліцы Чарвякова, 4 (за некалькі соцень мэтраў ад сьмерці жанчыны), дзе ад фаерверку 3 ліпеня выбіла шыбы
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
10/13
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
Выбітыя шыбы ў дома на вуліцы Чарвякова, 4
11/13 Выбітыя шыбы ў дома на вуліцы Чарвякова, 4
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
12/13
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
13/13
Вось што карэспандэнты Свабоды пабачылі на месцы здарэньня.
Previous slide
Next slide

Сьледчы камітэт раніцай 4 ліпеня паведаміў у Telegram новыя зьвесткі пра колькасьць пацярпелых ад салюту 3 ліпеня ў Менску: адна загінулая, сама меней 10 параненых аскепкамі.

Паводле СК, выбухаў было чатыры, салютныя ўстаноўкі разбураныя. Крымінальная справа распачатая паводле ч. 2 арт. 463 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь («Парушэньне правілаў абыходжаньня з рэчывамі павышанай небясьпекі»). Вэрсіі здарэньня такія:​

  • няспраўнасьць салютных установак;
  • няспраўнасьць фаервэрачных вырабаў;
  • няправільнае зараджаньне салютных установак;
  • няправільная эксплюатацыя салютных установак.

Пазьней СК і Мінабароны назвалі асноўнай вэрсію пра няякасныя снарады.

Праца на месцах здарэньняў працягваецца, вымаецца тэхнічная дакумэнтацыя салютных установак і фаервэркаў, дапытваюцца сьведкі і вайскоўцы.

Адразу пасьля здарэньня сьведкі і экспэрты агучвалі розныя вэрсіі здарэньня.

  • Telegram-канал Nexta прывёў камэнтар ананімнага экспэрта, які сказаў, што аскепкі на фота зь месца здарэньня — частка мартыры, а не зараду, таму падобна, што выбух адбыўся ўсярэдзіне салютнай устаноўкі, што магчыма празь кепскую якасьць пораху або няправільна завальцаванае века трубы мартыры. Паводле яго, беларускія вайскоўцы нібыта закупалі кітайскія зарады ў расейскай кампаніі «Пиро-Росс».
  • Telegram-канал «Хромой бес» прыводзіць камэнтар чытача, які сьцьвярджае, што «бедныя прапаршчыкі самі цярпелі некалькі разоў» ад тых салютных установак — «казалі, што сырыя», а «талковай дакумэнтацыі не было, ня ведалі, як абслугоўваць».
  • Ананімны піратэхнік расказаў Onliner.by, што правілы бясьпекі ў вайскоўцаў, якія запускалі салют, не такія строгія, як у цывільных спэцыялістаў. На ягоную думку, прычынай здарэньня магла быць няправільная загрузка мартыры.

Крывавы салют 3 ліпеня ў Менску. Як разьвіваліся падзеі

  • Падчас салюту на афіцыйны Дзень Незалежнасьці 3 ліпеня ў Менску адбыліся 4 выбухі снарадаў для фаервэрку.
  • Ад раненьня аскепкамі загінула жанчына. Пацярпелі яшчэ 10 чалавек. Салютныя ўстаноўкі разбураныя.
  • Ад месца запуску салютаў у парку Перамогі да месца, дзе была сьмяротна параненая жанчына, было больш за 500 мэтраў. Шыбы ў дамах на вуліцы Чарвякова аскепкі разьбілі на адлегласьці больш як кілямэтар.
  • Збоі пры запусках салютаў адбыліся таксама на пляцоўках ў Чыжоўцы і ва Ўруччы. Паводле відавочцаў, снарады разарваліся нізка над зямлёй.
  • СК пачаў крымінальную справу за парушэньне правілаў абыходжаньня з рэчывамі і прадметамі, якія маюць павышаную небясьпеку для навакольных. Паводле ч. 2 арт. 463 Крымінальнага кодэксу пагражае да 5 гадоў турмы.
  • 4 ліпеня ў Менску затрымалі падазраваных у выбуху, гэта прадстаўнікі фірмы — пастаўшчыка фаервэркаў.

  • Напярэдадні трагедыі вайскоўцы паведамлялі, што падчас салюту 3 ліпеня будуць выкарыстоўваць новыя фаервэркі, аднак пасьля здарэньня Мінабароны паведаміла уначы, што «зарады гэтай партыі ўжо ўжываліся для салютаў».
  • Зарады, якія выкарыстоўвалі падчас салюту 3 ліпеня, зроблены ў Расеі. Мінабароны Беларусі выказала меркаваньне, што прычынай выбухаў сталі няякасныя зарады калібру 195 мм (аднаго з пяці ўжытых).
  • Дзяржаўныя СМІ не сьпяшаліся паведамляць пра трагічнае здарэньне падчас сьвяточнага салюту ў гонар афіцыйнага Дня Незалежнасьці 3 ліпеня. А Беларуская тэлевізія ўвогуле праігнаравала яго.
  • Гэта ня першая трагедыя падчас сьвяткаваньня афіцыйнага Дня Незалежнасьці 3 ліпеня. У 2008 годзе ў Менску падчас сьвяткаваньняў адбыўся выбух. Пацярпелі каля 50 чалавек. Выбухнула самаробная выбуховая прылада, начыненая мэталічнымі гайкамі і цьвікамі. Вінаватым у выбуху прызналі Дзьмітрыя Канавалава, у 2011 годзе яму прысудзілі сьмяротнае пакараньне падчас працэсу аб тэракце ў менскім мэтро.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG