Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У іх ёсьць такая кнопка! Чаму дэпутаты амаль заўжды галасуюць «за»

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Галасаваньне за законапраект аб адтэрміноўках ад прызыву ў войска ў Палаце прадстаўнікоў было даволі незвычайнае па беларускіх мерках: у першым чытаньні 6 дэпутатаў націснулі кнопку «супраць», у другім — 9. Звычайна ж у Палаце прадстаўнікоў кнопку «супраць» націскаюць 1–2 дэпутаты.​

Праўда, законапраект усё роўна ўхвалілі: у другім чытаньні за яго прагаласавалі 85 дэпутатаў, яшчэ 11 устрымаліся. Агулам у ніжняй палаце мае быць 110 дэпутатаў, але на момант публікацыі тры чалавекі пакінулі Палату.​

Звычайна — 1 ці 2 «супраць​»

Звычайна ж у Палаце прадстаўнікоў кнопку «супраць» націскаюць 1–2 дэпутаты.

Ніводнага галасаваньня, у якім дэпутаты цяперашняга скліканьня адхілілі б законапраект, не было. Агулам за час існаваньня Палаты прадстаўнікоў, з моманту разгону Аляксандрам Лукашэнкам Вярхоўнага Савету ў 1996 годзе, дэпутаты не касавалі заканадаўчых прапановаў кіраўніка дзяржавы.

​У цяперашнім шостым скліканьні супраць законапраектаў звычайна галасуюць Ганна Канапацкая з Аб’яднанай грамадзянскай партыі і беспартыйная старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім.

Нават у галасаваньні па зьменах у рэзанансны «дармаедзкі дэкрэт» у траўні 2018 году былі толькі два іхныя галасы супраць.

Палата прадстаўнікоў
Палата прадстаўнікоў

Рэкорд шостай Палаты — 10 «супраць​»​

Дакладнай агульнадаступнай статыстыкі па галасаваньнях у Палаце прадстаўнікоў няма, але 9 галасоў «супраць» — не рэкорд шостага скліканьня ў афіцыйных галасаваньнях.

У лістападзе 2017 году ажно 10 дэпутатаў (9% Палаты) прагаласавалі «супраць», а яшчэ 8 не галасавалі. Пытаньне тычылася звужэньня паўнамоцтваў самой Палаты: Савет міністраў прапаноўваў, каб міжнародныя дамовы, скіраваныя на прыцягненьне ў краіну фінансавай дапамогі, узгадняліся толькі ўказамі прэзыдэнта.

Але ў час тэставага націсканьня кнопак, калі новы склад Палаты запусьцілі ў Авальную залю, як расказвала Канапацкая, кнопку «супраць» націснулі 14 чалавек. Яна казала, «усе прысутныя былі ўражаныя, бо такая колькасьць „супраць“ тут здарылася ўпершыню».

Як выглядаюць сярэднестатыстычныя беларускія дэпутат, дэпутатка і прэзыдэнт. Фота

Свабода вырашыла стварыць «сярэднестатыстычных» беларускіх дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня з афіцыйных здымкаў на сайце Палаты. Зрабіць такі камбінаваны здымак можна ў графічным рэдактары, дадаўшы шэраг здымкаў асобнымі пластамі, выраўнаваўшы іх па вачах, вуснах і вушах і надаўшы частковую празрыстасьць (адсотак празрыстасьці роўны колькасьці здымкаў, падзеленай на 100, з акругленьнем у меншы бок).
1/4 Свабода вырашыла стварыць «сярэднестатыстычных» беларускіх дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня з афіцыйных здымкаў на сайце Палаты. Зрабіць такі камбінаваны здымак можна ў графічным рэдактары, дадаўшы шэраг здымкаў асобнымі пластамі, выраўнаваўшы іх па вачах, вуснах і вушах і надаўшы частковую празрыстасьць (адсотак празрыстасьці роўны колькасьці здымкаў, падзеленай на 100, з акругленьнем у меншы бок).
У найбуйнейшым калектыўным блогу інтэрнэту reddit стала папулярнай забава стварэньня «сярэднестатыстычных партрэтаў»: камбінацыя ў адным фота твараў, напрыклад, наймацнейшых тэнісістаў, нямецкіх палітыкаў і кітайскіх бюракратаў, амэрыканскіх прэзыдэнтаў і порназорак.
З 38 здымкаў дэпутатак самым незвычайным можна назваць фота Ганны Канапацкай. Яна ня толькі адзіная прадстаўніца апазыцыйнай партыі ў Палаце прадстаўнікоў (Алена Анісім, якую таксама называюць апазыцыянэркай, не прадстаўляе ніякай партыі), але і тым адзіная, хто на фота ўсьміхаецца шырокай усьмешкай, паказваючы зубы.
2/4 З 38 здымкаў дэпутатак самым незвычайным можна назваць фота Ганны Канапацкай. Яна ня толькі адзіная прадстаўніца апазыцыйнай партыі ў Палаце прадстаўнікоў (Алена Анісім, якую таксама называюць апазыцыянэркай, не прадстаўляе ніякай партыі), але і тым адзіная, хто на фота ўсьміхаецца шырокай усьмешкай, паказваючы зубы.
У найбуйнейшым калектыўным блогу інтэрнэту reddit стала папулярнай забава стварэньня «сярэднестатыстычных партрэтаў»: камбінацыя ў адным фота твараў, напрыклад, наймацнейшых тэнісістаў, нямецкіх палітыкаў і кітайскіх бюракратаў, амэрыканскіх прэзыдэнтаў і порназорак.
З 72 здымкаў мужчын-дэпутатаў самым «апазыцыйным» фота можна назваць здымак Ігара Марзалюка: усе мужчыны сфатаграфаваныя строга анфас, Марзалюк жа на фота сядзіць напаўпаварота. Сам Марзалюк сябе не называе апазыцыйным дэпутатам, але часам не пагаджаецца з «мэйнстрымам» Палаты прадстаўнікоў.
3/4 З 72 здымкаў мужчын-дэпутатаў самым «апазыцыйным» фота можна назваць здымак Ігара Марзалюка: усе мужчыны сфатаграфаваныя строга анфас, Марзалюк жа на фота сядзіць напаўпаварота. Сам Марзалюк сябе не называе апазыцыйным дэпутатам, але часам не пагаджаецца з «мэйнстрымам» Палаты прадстаўнікоў.
У найбуйнейшым калектыўным блогу інтэрнэту reddit стала папулярнай забава стварэньня «сярэднестатыстычных партрэтаў»: камбінацыя ў адным фота твараў, напрыклад, наймацнейшых тэнісістаў, нямецкіх палітыкаў і кітайскіх бюракратаў, амэрыканскіх прэзыдэнтаў і порназорак.
Сярэднестатыстычны прэзыдэнт у Беларусі адзін: Аляксандар Лукашэнка. Выбраны ўпершыню ў 1994 годзе, ён перамагаў яшчэ на чатырох выбарах &mdash; пасьля 1994 году вынікі ўсіх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі не прызнаваліся заходнімі краінамі свабоднымі і сумленнымі. Фота &laquo;сярэднестатыстычнага прэзыдэнта&raquo; складзенае зь пяці афіцыйных перадвыбарчых партрэтаў Лукашэнкі. Некаторыя зь іх, магчыма, <a href="https://www.svaboda.org/a/lukashenko-photoshop/28764129.html" target="_blank">апрацаваныя ў &laquo;Фоташопе&raquo;</a>.
4/4 Сярэднестатыстычны прэзыдэнт у Беларусі адзін: Аляксандар Лукашэнка. Выбраны ўпершыню ў 1994 годзе, ён перамагаў яшчэ на чатырох выбарах — пасьля 1994 году вынікі ўсіх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі не прызнаваліся заходнімі краінамі свабоднымі і сумленнымі. Фота «сярэднестатыстычнага прэзыдэнта» складзенае зь пяці афіцыйных перадвыбарчых партрэтаў Лукашэнкі. Некаторыя зь іх, магчыма, апрацаваныя ў «Фоташопе».
У найбуйнейшым калектыўным блогу інтэрнэту reddit стала папулярнай забава стварэньня «сярэднестатыстычных партрэтаў»: камбінацыя ў адным фота твараў, напрыклад, наймацнейшых тэнісістаў, нямецкіх палітыкаў і кітайскіх бюракратаў, амэрыканскіх прэзыдэнтаў і порназорак.
Previous slide
Next slide


«У нас шмат „супраць“ быць ня можа»

Намесьнік начальніка інфармацыйна-аналітычнага ўпраўленьня сакратарыяту Палаты прадстаўнікоў Кірыл Праяненкаў сказаў Свабодзе, што схема абмеркаваньня законапраекту прапісаная ў рэглямэнце Палаты прадстаўнікоў.

«У нас шмат «супраць» быць ня можа, бо мы працуем з законамі ў працоўных групах і пастаянных камісіях. Вострыя моманты максымальна здымаюцца да вынясеньня на галасаваньне ў Авальную залю. Таму такі вялікі працэнт «за», — тлумачыць Праяненкаў.​

Калі першы раз выбіралі Палату, туды трапіла апазыцыя

Склад Палаты прадстаўнікоў першага скліканьня беларусы не выбіралі — яна ўтварылася з тых дэпутатаў Вярхоўнага Савету, якія падтрымалі Лукашэнку. Але ў 2000 годзе прайшлі парлямэнцкія выбары, і па іх выніках (не прызнаных дэмакратычнымі краінамі Захаду) была сфармаваная Палата прадстаўнікоў другога скліканьня. У ім утварылася аб’яднаньне апазыцыйных дэпутатаў «Рэспубліка», якое налічвала да 12 асобаў.

Як згадаў у размове са Свабодай Уладзімер Навасяд — дэпутат Палаты прадстаўнікоў другога скліканьня (а таксама дэпутат апошняга скліканьня Вярхоўнага Савету) — тады часам галасавалі супраць нават дэпутаты, якія лічыліся праўладнымі.

Зрэшты, нават самае «пратэстнае» галасаваньне на ягонай памяці, па пытаньні адзінай валюты з Расеяй, скончылася ўхваленьнем — а затым і подпісам Лукашэнкі пад пагадненьнем, якое падпісаў урад (але якое дагэтуль ня выканана). Колькі менавіта галасоў «супраць» было тады, выявіць не ўдалося.

«Ёсьць такія пытаньні, якія аб’ядноўваюць беларусаў, — разважае Навасяд пра той час і цяперашнія 9 галасоў супраць. — Або сьпёка проста паўплывала з гэтым законам».

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG