Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БПЦ «шукае жанчын»: іх будуць прымаць у магістратуру і асьпірантуру Духоўнай акадэміі


Калоская царква ў Горадні, ілюстрацыйнае фота
Калоская царква ў Горадні, ілюстрацыйнае фота

Менская духоўная акадэмія — вышэйшая багаслоўская навучальная ўстанова Беларускай праваслаўнай царквы — абвясьціла набор у магістратуру і асьпірантуру на 2019–2020 гады.

На сайце акадэміі сьцьвярджаецца, што ў магістратуру «прымаюцца асобы праваслаўнага веравызнаньня мужчынскага полу», якія завяршылі поўны курс сэмінарыі або маюць дзяржаўны дыплём па тэалёгіі, на завочную форму прымаюцца «асобы ў сьвяшчэнным сане».

Ды прэс-сакратар БПЦ Сяргей Лепін піша ў Livejournal: «Шукаем жанчын». Ён зьвяртае ўвагу на тое, што навуковая рада акадэміі вырашыла даць магчымасьць вучыцца ў магістратуры і асьпірантуры Менскай духоўнай акадэміі асобам жаночага полу.

«Гадоў пятнаццаць таму я спрабаваў падняць гэтае пытаньне на навуковай радзе, але мяне падтрымаў толькі адзін чалавек, — сьцьвярджае Лепін. — А цяпер я нават ня ў радзе… і вось як яно ўсё».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG