Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацсетка TikTok гатова супрацоўнічаць з расейскімі ўладамі


Сацыяльная сетка TikTok, імклівы рост якой адзначаецца ў Беларусі, заявіла, што гатовая супрацоўнічаць з расейскімі органамі ўлады і арганізацыямі.

Пра гэта піша РИА Новости са спасылкай на прэс-службу TikTok.

«Гарантаваньне бясьпечнага і пазытыўнай асяродзьдзя ў прыкладаньні для карыстальнікаў TikTok ў Расеі зьяўляецца нашым галоўным прыярытэтам, і мы пастаянна робім захады для абароны ад злоўжываньняў. Мы клапоцімся аб супольнасьці TikTok, якая пастаянна расьце, таму мы таксама абавязуемся выконваць мясцовыя законы і правілы і супрацоўнічаць з адпаведнымі органамі ўлады і арганізацыямі», — гаворыцца ў паведамленьні.

13 чэрвеня кіраўнік Роскомнадзору Аляксандар Жараў паведаміў, што ведамства плянуе у 2019 годзе праверыць сацсетку TikTok на адпаведнасьць расейскаму заканадаўству.

TikTok — папулярная ў моладзі сацсетка, якая дазваляе ствараць кароткія музычныя відэа, прамыя эфіры і абменьвацца паведамленьнямі. У лютым 2019 году колькасьць спампоўваньняў праграмы ва ўсім сьвеце перавысіла 1 мільярд. Ядро карыстальнікаў — падлеткі 12-18 гадоў.

Улады шэрагу краін выставілі сацсетцы прэтэнзіі. Так, у красавіку ў Індыі суд наклаў забарону на TikTok, вырашыўшы, што яна заахвочвае пэдафілію і распаўсюд парнаграфіі, праўда, забарона была зьнятая пасьля выдаленьня пэўнага кантэнту. У ЗША сацсетка была аштрафаваная за парушэньне закону аб абароне прыватнасьці дзяцей у Інтэрнэце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG