Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сузаснавальнік «Ляпісаў» Уладыка ў рэанімацыі, атрымаў цяжкую траўму галавы


Музычны прадусар Яўген Калмыкоў расказаў на Facebook пра цяжкі стан гітарыста гурту Trubetskoy Руслана Ўладыкі. Зьвесткі пацьвердзіў Свабодзе дырэктар гурту Марат Грынгаўз, пазьней пацьверджаньне зьявілася на старонках гурту.

Руслан Уладыка дастаўлены ў рэанімацыю адной зь менскіх лякарняў з чэрапна-мазгавой траўмай, цяпер ён у штучнай коме. Грынгаўз расказвае: Уладыка цяпер на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, але падобна, менскія мэдыкі зрабілі ўсё, што маглі, і застаецца хіба спадзявацца на Бога.

Здарэньне адбылося 6 чэрвеня ў Менску, у раёне Дражня. Як піша Калмыкоў, Уладыку, падобна, ударылі нечым цяжкім па галаве і абрабавалі, пры ім не было тэлефона і торбы. Сьледчыя шукаюць злачынцаў — як расказвае Калмыкоў, спачатку нібыта казалі сястры пацярпелага, што знайшлі нападніка, затым сталі перапытваць, ці гэта дакладна ня быў няшчасны выпадак.

Руслан Уладыка, вядомы пад мянушкай «Пан», быў у ліку заснавальнікаў гурту «Ляпіс Трубяцкі» і няспынна выступаў з гуртом да распаду таго ў 2014 годзе. Пасьля роспуску «Ляпісаў» стаў граць у праекце Trubetskoy з Паўлам Булатнікавым і Аляксандрам Старажуком.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG