Намесьнік міністра фінансаў Беларусі Дзьмітры Кійко перад пачаткам супольнага паседжаньня дэпутатаў дзьвюх палат Нацыянальнага сходу сказаў, што сёлета зьменаў у мэханізьме аплаты дарожнага збору ня будзе.
Ён нагадаў, што калі на пасаду прэм’ер-міністра заступаў Сяргей Румас, то казаў пра магчымыя зьмены ў гэтым пытаньні. Але істотна нічога ня зрушылася.
«Мы накіроўвалі свае прапановы ў Адміністрацыю прэзыдэнта, аднак там іх не прынялі. Цяпер шукаем новыя варыянты, — адзначыў чыноўнік. Выглядае, што ў пэрспэктыве найбольш рэальнай будзе прывязка да кошту бэнзіну: хто больш запраўляецца, той, адпаведна, і больш плаціць за карыстаньне дарогамі. У любым выпадку да канца сёлетняга году зьменаў у гэтым пытаньні мы не чакаем».