Былы прэзыдэнт Грузіі і экс-старшыня Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Міхэіл Саакашвілі заявіў, што ня будзе ўдзельнічаць у выбарах, але будзе садзейнічаць абнаўленьню палітычнага кляса Ўкраіны.
«Я сам не пайду ні на якія выбары, але, вядома, я буду садзейнічаць і ўсяляк дапамагаць поўнаму абнаўленьню палітычнага кляса ва Ўкраіне, поўным пазбаўленьні ад барыг, барыжнікаў і людзей, якія рабавалі Ўкраіну. Вядома, я буду ўсё рабіць для таго, каб прыйшло шмат новых людзей», — сказаў Саакашвілі журналістам па прыбыцьці ў аэрапорт «Барыспаль» пад Кіевам.
28 траўня прэзыдэнт Украіны Уладзімер Зяленскі вярнуў Саакашвілі ўкраінскае грамадзянства, якога ён быў пазбаўлены ў ліпені 2017 указам тагачаснага прэзыдэнта Пятра Парашэнкі.
На наступны дзень Саакашвілі прыбыў са сталіцы Польшчы Варшавы ў аэрапорт «Барыспаль». Ён заявіў, што ў яго няма ніякіх палітычных амбіцый.
Украінскі пашпарт Саакашвілі атрымаў у 2015 годзе. Тады ён быў прызначаны на пасаду старшыні Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. Увосень 2016 ён сышоў у адстаўку.