Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель расчараваная ў сваёй пераемніцы, — Bloomberg


Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр і Ангела Мэркэль
Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр і Ангела Мэркэль

Няўдача хрысьціянскіх дэмакратаў на выбарах у Эўрапарлямэнт і падзеньне папулярнасьці ХДС у Нямеччыне ўмацавала Мэркэль у намеры не пакідаць пост канцлера датэрмінова.

Пра гэта паведамляе «Нямецкая хваля» са спасылкай на агенцтва Bloomberg.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркэль расчараваная ў сваёй патэнцыйнай пераемніцы Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр і сумняецца, што тая зможа неўзабаве замяніць яе на пасадзе кіраўніцы ўраду. Пра гэта паведаміла агенцтва Bloomberg са спасылкай на двух суразмоўцаў з атачэньня канцлера.

Паводле іх давер Мэркэль да Крамп-Карэнбаўэр, якую нямецкія СМІ часта называюць скарочана АКК, у апошні час істотна зьнізіўся.

Гэта выклікана, акрамя іншага, падзеньнем папулярнасьці ХДС, якое пачалося з моманту абраньня АКК на пасаду лідэркі партыі, а таксама кепскімі вынікамі хрысьціянскіх дэмакратаў на выбарах у Эўрапарлямэнт.

Паведамляецца, што кіраўніцтва ХДС зьбіраецца 2-3 чэрвеня абмеркаваць прычыны стратаў гэтай партыі на выбарах у Эўрапарлямэнт. На гэтым сходзе можа адбыцца і «непрыемная» асабістая сустрэча Мэркель з АКК.

Паводле інфармацыі Bloomberg, Крамп-Карэнбауэр склікала гэтае пасяджэньне без папярэдняй размовы з Мэркэль, каб даць ёй зразумець, што прыйшоў час сысьці з пасады кіраўніцы ўраду.

Сама Мэркель неаднаразова заяўляла, што зьбіраецца застацца на пасадзе канцлера Нямеччыны да завяршэньня тэрміну яе паўнамоцтваў у 2021 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG