Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цяжарныя змогуць выбіраць «самы разумны» эмбрыён, прадказвае амэрыканскі навуковец


Фрагмэнт фота эмбрыёна зь лябараторыі ў Кембрыджы, Вялікая Брытанія
Фрагмэнт фота эмбрыёна зь лябараторыі ў Кембрыджы, Вялікая Брытанія

Пары, якія чакаюць дзяцей пасьля экстракарпаральнага апладненьня (ЭКА), цягам найбліжэйшых 10 гадоў атрымаюць магчымасьць выбраць «самы разумны» эмбрыён, прадказвае вядучы амэрыканскі навуковец.

Стывэн Хсу, старэйшы віцэ-прэзыдэнт па дасьледаваньнях ва Ўнівэрсытэце штату Мічыган, кажа, што ў хуткім часе будзе магчыма надзейна ацэньваць патэнцыйны IQ зародкаў. Гэта стварае сур’ёзныя этычныя пытаньні для грамадзтва пра тое, ці варта прымаць такую тэхналёгію.

Кампанія Хсу, Genomic Prediction (геномнае прадказаньне), ужо прапануе тэст, накіраваны на адсяваньне эмбрыёнаў з анамальна нізкім IQ для пар у амэрыканскіх клініках па лячэньні бясплоднасьці.

«Дакладныя прадказаньні IQ будуць магчымыя, калі не ў найбліжэйшыя пяць гадоў, дык дакладна у найбліжэйшыя 10 гадоў, — сказаў Хсу ў інтэрвію брытанскаму выданьню The Guardian. — Я прадбачу, што некаторыя краіны будуць імі карыстацца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG