У Магілёве на волю сталі выпускаць з-пад варты цыганоў, затрыманых па справе аб сьмерці інспэктара ДАІ ў Магілёве. У інтэрвію Свабодзе яны распавялі пра акалічнасьці затрыманьня і допыты сьледчых.
20 траўня ў Сьледчым камітэце Беларусі заявілі, што асноўная вэрсія сьмерці супрацоўніка ДАІ ў Магілёўскай вобласьці — суіцыд.