Сьледчы камітэт Беларусі апублікаваў паведамленьне ў сваім афіцыйным Тэлеграм-канале:
«За мінулыя суткі сьледчымі, супрацоўнікамі міліцыі і экспэртамі праведзены калясальны аб’ём працы ў мэтах выяўленьня ўсіх абставінаў гібелі супрацоўніка ДАІ ў Магілёўскім раёне...
...Згодна з папярэднім заключэньнем экспэртаў, сьмерць міліцыянта наступіла ў выніку агнястрэльнага раненьня ў галаву. Пры гэтым сьледчыя чакаюць заключэньня судова-медычнай і іншых экспэртыз, якія апэратыўна праводзяцца спэцыялістамі Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртыз.
Сьледчыя цяпер разглядаюць некалькі вэрсій здарэньня, у тым ліку правяраецца вэрсія аб выкраданьні міліцыянта невядомымі асобамі на аўтамабілі чорнага колеру, аднак, зыходзячы з атрыманых у ходзе расьсьледаваньня зьвестак, яна не зьяўляецца прыярытэтнай».
Увечары 16 траўня зьнік лейтэнант дарожна-патрульнай службы ДАІ Яўген Патаповіч. Меркавана, ён адзін выехаў на выклік у магілёўскі мікрараён Чапаеўка і быў захоплены. Пазьней Патаповіча знайшлі мёртвым.