Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь зноў спрабавалі правезьці тры цэнтнэры гашышу


Гэта адна з найбольшых партыяў наркотыку, выяўленых у 2019 годзе. Але на мінулым тыдні затрымалі амаль такую ж.

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў аб затрыманьні 2 траўня буйной партыі наркотыкаў, якую грамадзянін Расеі спрабаваў правезьці зь Літвы ў Беларусь.

Мікрааўтобус Citroen з расейскімі нумарамі аглядалі, калі той спрабаваў праехаць празь «зялёны» калідор. Службовы сабака выявіў наркотыкі. Брыкеты агульнай вагой у 311,12 кг знайшлі схаванымі ў падлозе машыны (кантрабандысты могуць хаваць гашыш і ў бэнзабаку).

46-гадовага кіроўца, грамадзяніна Расеі, затрымалі і зьмясьцілі ў ізалятар Смаргонскай памежнай групы. Заведзеная справа паводле арт. 328/1 КК. Летась за падобную партыю гашышу (285 кг) грамадзяніну Расеі ў Горадні прысудзілі 18 гадоў турмы, а берасьцейцу за 400 кг у канцы мінулага году —​ 20 гадоў.

У канцы мінулага тыдня памежнікі паведамлялі пра выяўленьне нават крыху большай партыі: 318 кг (адкуль і хто вёз, не ўдакладнялася). У сакавіку затрымлівалі партыю ў 200 кг, якую везьлі з Польшчы. Тую партыю ацанілі ў 2,5 млн даляраў. Таксама ў сакавіку зь Літвы ў Беларусь спрабавалі правезьці 130 кг гашышу і 10 кг экстазі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG