Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму Лукашэнка не рашыўся праводзіць прэзыдэнцкія выбары сёлета. Тлумачыць палітоляг


Аляксандар Лукашэнка падчас пасланьня беларускаму народу і Нацыянальнага сходу, 19 красавіка 2019 году
Аляксандар Лукашэнка падчас пасланьня беларускаму народу і Нацыянальнага сходу, 19 красавіка 2019 году

Падчас пасланьня да парлямэнту і народу Аляксандар Лукашэнка абвясьціў, што парлямэнцкія выбары адбудуцца ў 2019 годзе, прэзыдэнцкія — у 2020-м.

«Некаторыя палітыкі прапаноўваюць правесьці выбары ў гэтым годзе. Бо спрыяльная атмасфэра. Прэзыдэнцкія выбары адбудуцца ў 2020 годзе. Мы ня будзем гуляцца з народам. Выбарчая кампанія павінна прайсьці спакойна і арганізавана. Сёлета пройдуць парлямэнцкія выбары», — сказаў Лукашэнка.

Для правядзеньня парлямэнцкіх выбараў ён прапанаваў 7 лістапада.

Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч тлумачыць, чаму ня спраўдзіліся шматлікія прагнозы наконт таго, што першымі будуць прэзыдэнцкія выбары і што яны пройдуць сёлета.

«Лукашэнка фактычна растлумачыў: не хачу „круціць“ з выбарамі. Перакладаю на зразумелую мову. Прызначыць прэзыдэнцкія выбары на 2019 год, то бок на год раней канстытуцыйнага тэрміну, — гэта значыць паказаць, што ён чагосьці баіцца, што ён слабы, няўпэўнены. Таму лепш „пакруціць“ з парлямэнцкімі выбарамі, прызначыць іх на год раней за канстытуцыйны тэрмін. Гэта парушэньне Канстытуцыі, бо там дакладна сфармуляваныя падставы, паводле якіх можна датэрмінова спыніць паўнамоцтвы Палаты прадстаўнікоў. Але каго тут цікавяць палажэньні Канстытуцыі», — сказаў палітоляг.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG