Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва рыхтуе запрашэньне Лукашэнку на цырымонію перапахаваньня паўстанцаў Каліноўскага


Гара Гедзіміна, дзе былі знойдзеныя парэшткі паўстанцаў
Гара Гедзіміна, дзе былі знойдзеныя парэшткі паўстанцаў

Міністар культуры Літвы Міндаўгас Кветкаўскас паведаміў журналістам, што на ўрачыстую цырымонію перапахаваньня парэшткаў паўстанцаў, знойдзеных летась на гары Гедзіміна ў Вільні, будуць запрошаныя найвышэйшыя службовыя асобы Беларусі, Польшчы і Ўкраіны.

Гэта не азначае, што Аляксандар Лукашэнка прыедзе, наконт гэтага міністар нічога сказаць ня змог. Запрашэньні будзе накіроўваць прэзыдэнт Літвы.

«Увосень плянуецца арганізаваць ўрачыстую цырымонію перапахаваньня, — адзначыў літоўскі міністар, — будзе прапанаваны фармат на самым высокім узроўні — з удзелам першых асобаў Беларусі, Польшчы, Украіны. Гэта было ўхвалена падчас паседжаньня літоўскай урадавай камісіі. Таксама вырашана, што прозьвішчы ўсіх асуджаных на сьмерць будуць запісаныя на трох мовах — літоўскай, польскай і беларускай, каб падкрэсьліць важнасьць паўстаньня для ўсіх згаданых краін».

Дакладная дата цырымоніі пакуль не абвешчаная, усё будзе залежыць ад работ па аднаўленьні капліцы на віленскіх могілках Росы. Чакаецца, што яны павінны завяршыцца да верасьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG