Таксама ільгота тычыцца людзей, якія маюць I і II групы інваліднасьці. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандар Лукашэнка, паведамляе ягоная прэс-служба.
«Дакумэнтам прадугледжваецца кампэнсацыя з рэспубліканскага бюджэту 50% мытных пошлін, падаткаў, якія падлягаюць выплаце пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі аднаго легкавога аўтамабіля на працягу года, асобам, якія маюць інваліднасьць I альбо II групы, а таксама шматдзетным сем’ям», — гаворыцца ў паведамленьні.
Паведамляецца таксама, што гэта зроблена дзеля падтрымкі гэтых катэгорыяў грамадзянаў, сярод якіх існуе значная колькасьць малазабясьпечаных.