Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былая дэпутатка Вольга Абрамава назвала знос курапацкіх крыжоў адной за галоўных памылак улады


Вольга Абрамава
Вольга Абрамава

Былая дэпутатка абураная дзеяньнямі ўладаў у Курапатах і заклікае прыйсьці на малебен у нядзелю з белымі папяровымі крыжамі.

Вольга Абарамава заклікае людзей прыйсьці з белымі папяровымі крыжамі на малебен у нядзелю на Плошчу Свабоды. Яна зьбіраецца прыйсьці з такім крыжом туды сама. Такі крыж хутка вырабіць у хатніх умовах і прымацаваць, напрыклад, на вопратку, адзначае Вольга Абрамава. Пра гэта яна распавяла карэспандэнту Свабоды.

«Гэта грамадзянскае, непалітычнае дзеяньне. Гэта будзе да рэчы зрабіць сымбалям, які аб’ядноўвае ўсю Беларусь», — сказала Вольга Абарамава.

Раней палітык Мікалай Статкевіч заклікаў зладзіць малебен ля Менскага Сьвята-духавага катэдральнага сабору ў нядзелю.

Вольга Абрамава адзначыла, што рашэньне пра знос крыжоў у Курапатах — гэта адна з галоўных памылак улады. Двума другімі памылкамі яна назвала дэкрэт аб дармаедах і адмену ільготаў.

Вольга Абарамава была дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў адразу трох скліканьняў. У 2007 годзе яна галасавала супраць адмены ільготаў. На наступны тэрмін яна ўжо не абралася.

У Курапатах зранку 4 красавіка зьнесьлі 70 крыжоў. Улады сьцьвярджаюць, што крыжы паставілі незаконна. Прэс-сакратарка кіраўніка Беларусі Натальля Эйсмант патлумачыла гэта распараджэньнем Аляксандра Лукашэнкі.

Падчас прэс-канфэрэнцыі 1 сакавіка Аляксандар Лукашэнка заявіў: «Прывядзем у парадак Курапаты, каб дэманстрацыі з крыжамі па пэрымэтры не было».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG