Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СК завёў крымінальную справу. Ілжэмінэру пагражае да пяці гадоў пазбаўленьня волі


Да пяці гадоў пазбаўленьня волі пагражае чалавеку, які паведаміў аб ілжывым мінаваньні менскіх гандлёвых цэнтраў Galileo, «Замак» і чыгуначнага вакзалу сталіцы. Пра гэта на сваім сайце паведамляе Сьледчы камітэт Беларусі.

У паведамленьні гаворыцца, што Сьледчым камітэтам Рэспублікі Беларусь заведзена крымінальная справа па факце заведама фальшывага паведамленьня аб небясьпецы (ч. 1 арт. 340: Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь), якое паступіла на электронную пошту кантакт-цэнтру Беларускай чыгункі.

Паводле сьледзтва, 31 сакавіка каля 13.00 паступіла паведамленьне, якое ўтрымлівала інфармацыю аб мінаваньні гандлёвых цэнтраў Galileo і «Замак», а таксама чыгуначнага вакзалу ў Менску. Супрацоўнікі арганізацыі зьвярнуліся ў міліцыю.

Праваахоўныя органы зрабілі захады для бясьпекі працаўнікоў і наведвальнікі названых у паведамленьні аб’ектаў. Людзі былі эвакуяваныя. На месцы здарэньня працавуалі сапёрна-піратэхнічныя і сьледчая групы. На ніводным з аб’ектаў выбуховых прыладаў не бывло выяўлена.

Цяпер функцыянаваньне гандлёвых цэнтраў і чыгуначнага вакзалу адноўленае.

Праводзяцца сьледчыя дзеяньні з мэтай высьветліць асобу падазраванага.

Сьледчыя ў Магілёве, дзе знаходзіцца кантакт-цэнтар Беларускай чыгункі, агледзелі працоўнае месца спэцыяліста, які атрымаў паведамленьне аб небясьпецы.

Сьледча-апэратыўныя групы працягваюць працу і ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG