Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дзятлаве паставяць помнік пераможцу маскоўскага войска Канстанціну Астроскаму


Гетман ВКЛ Канстанцін Астроскі
Гетман ВКЛ Канстанцін Астроскі

Помнік заснавальніку гораду гетману Канстанціну Астроскаму плянуюць паставіць у Дзятлаве ў 2020 годзе, паведамілі БелТА ва ўпраўленьні культуры Горадзенскага аблвыканкаму.

Ужо атрыманыя ўсе неабходныя ўзгадненьні. Праект будзе фінансавацца з пазабюджэтных сродкаў.

«Цяпер распрацоўваецца палажэньне аб конкурсе эскізных праектаў, потым можна будзе гаварыць пра тое, як будзе выглядаць помнік», — адзначылі ва ўпраўленьні культуры.

Канстанцін Астроскі, дзяржаўны дзяяч і гетман Вялікага Княства Літоўскага. Пад яго кіраўніцтвам войскі Вялікага Княства Літоўскага здабылі 63 перамогі, у тым ліку над Масковіяй у бітве пад Воршаю 8 верасьня 1514 году, у якой 35 тысяч літоўска-беларускіх і польскіх ваяроў разьбілі 80-тысячнае маскоўскае войска.

Мясцовасьць, дзе цяпер знаходзіцца горад Дзятлава, у канцы XV стагодзьдзя была перададзеная палкаводцу ВКЛ Канстанціну Астроскаму з правам заснаваць тут мястэчка.

Помнік Канстанціну Астроскаму ёсьць і на месцы ягонай сьмерці, у беларускім Тураве.

У 2019 годзе ў Горадзенскай вобласьці будуць устаноўленыя помнікі яшчэ двум знакавым гістарычным постацям: у Лідзе да Дня гораду ў верасьні паставяць помнік заснавальніку гораду князю Гедзіміну, а ў Слоніме помнік Льву Сапегу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG