Дасьледнікі Віленскага ўнівэрсытэту на 95% ідэнтыфікавалі парэшткі кіраўніка паўстаньня 1863–1864 гадоў Кастуся Каліноўскага, піша Tut.by.
Што адбылося?
У 2017 годзе падчас раскопак на гары Гедыміна выявілі парэшткі 17 паўстанцаў. У Каліноўскага не засталося нашчадкаў па мужчынскай лініі, таму дасьледнікі не маглі доўгі час вызначыць яго парэшткі праз генэтычную экспэртызу.
Сапраўды Каліноўскі?
Парэшткі ідэнтыфікавалі 2-3 тыдні таму мэтадам выключэньня астатніх, а таксама праз супастаўленьне ўзросту, мэтаду сьмяротнага пакараньня і параўнаньня чэрапу з фатаздымкам. Кажа прафэсар катэдры анатоміі, гісталёгіі і антрапалёгіі Віленскага ўнівэрсытэту Рымантас Янкаўскас.
«Паводле нашай грубай ацэнкі, з дакладнасьцю 95% мы можам пацьвердзіць, што адны з гэтых парэшткаў належаць Кастусю Каліноўскаму».
Зараз усе парэшткі знаходзяцца на факультэце мэдыцыны Віленскага ўнівэрсытэту. Пазьней іх перададуць дзяржаўнай камісіі і перапахаваюць у капліцы на віленскіх могілках Росы. Пахаваньне адбудзецца, калі ў капліцы завершыцца рэстаўрацыя.