Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША ў Беларусі: «З улікам тэхнічных і бюракратычных працэдур вяртаньне амбасадара зойме час»


Амбасада ЗША ў Беларусі
Амбасада ЗША ў Беларусі

«Вашынгтон вітае рашэньне беларускага ўраду зьняць абмежаваньні на колькасьць нашага дыпляматычнага пэрсаналу ў Беларусі». Аб гэтым Свабодзе заявілі ў амбасадзе ЗША ў Менску.

Пра гэтае рашэньне ўладаў Беларусі амэрыканскі бок быў паінфармаваны падчас сустрэчы памочніка Дзяржаўнага сакратара ЗША Джорджа Кента зь міністрам замежных спраў Уладзімерам Макеем. Замежнапалітычнае ведамства зьняло абмежаваньні на колькасьць супрацоўнікаў амбасады ЗША, якія дзейнічалі ад 2008 году.

«Гэта важны крок, які дазволіць нам і далей умацоўваць двухбаковыя адносіны, пакуль ня стане магчымым абмен амбасадарамі. З абодвух бакоў ёсьць палітычная воля рухацца наперад, але з улікам тэхнічных і бюракратычных працэдур гэта зойме час», — заявілі ў амэрыканскай амбасадзе.

Напярэдадні прэсавы сакратар МЗС Анатоль Глаз у камэнтары для Свабоды нагадаў, што пра вяртаньне амэрыканскага амбасадара Ўладзімер Макей казаў яшчэ два месяцы таму і папярэджваў, што для гэтага спатрэбіцца дастаткова шмат часу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG