Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«98% беларусаў супраць аб’яднаньня з Расеяй». Лукашэнка выступае, мы цытуем і камэнтуем. ЖЫВЫ БЛОГ

А 10.30 1-га сакавіка пачалася другая «Вялікая размова з прэзыдэнтам» Аляксандра Лукашэнкі. Трансьляцыю праводзяць дзяржаўнае ТВ і радыё. Свабода дае цытаты ікамэнтары экспэртаў.

09:52 1.3.2019

Мінулая «Вялікая размова…» прайшла два гады таму, 3 лютага 2017-га. Яна стала рэкордна доўгай для Лукашэнкі — 7 гадзінаў і 21 хвіліна.

10:01 1.3.2019

На сустрэчы з Лукашэнкам прысутнічае карэспандэнт Свабоды. Як і мінулым разам, на яе запрасілі прадстаўнікоў незалежных СМІ — але той раз ім не далі нічога спытаць.

10:05 1.3.2019

У Свабоды ёсьць шмат пытаньняў, якія хацелася б спытаць у Лукашэнкі. Тут сфармулявана 10 асноўных. У мінулым красавіку Лукашэнка размаўляў зь дзяржаўнымі СМІ — Свабоду туды не паклікалі, мы агучылі 12 пытаньняў, Лукашэнка даў адказы на палову зь іх.

10:11 1.3.2019

Большую частку папярэдняй «размовы» Лукашэнка зьвяртаўся да Яраслава Раманчука — эканаміста з апазыцыйнай Аб’яднанай грамадзянскай партыі. За сем з паловай гадзінаў той не выходзіў з залі, як і сам Лукашэнка.

Раманчук запрошаны і на сёньняшнюю размову. Прысутнічаюць і прадстаўнікі апазыцыі: старшыня БНФ Рыгор Кастусёў, Алег Трусаў і дэпутатка, цяперашняя старшыня ТБМ Алена Анісім…

10:18 1.3.2019

«Вялікая размова» адбываецца на фоне спрэчак Лукашэнкі з Крамлём, у якіх ён то бачыць, то ня бачыць пагрозы сувэрэнітэту. Неўзабаве маюць агучыць даты парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў — нейкія зь іх могуць прайсьці ўжо 1 сьнежня. Эканоміка тым часам ня падае і не асабліва расьце: «па пяцьсот» зноў не ўтрымаліся; ня ўсе паказьнікі вярнуліся на ўзровень да крызісу; Беларусь усё набірае крэдыты на выплату крэдытаў.

10:40 1.3.2019

Пра фэйкавыя навіны

Аляксандар Лукашэнка пачаў прамову з «фэйкавых навінаў», «якія падвышаюць градус напружанасьці ў грамадзтве».

«Таму трэба, каб СМІ, якія пазыцыянуюць сябе як незалежныя (як і незалежныя экспэрты), адчувалі „мяжу дапушчальнага“, адказвалі за кожнае сказанае слова», — заявіў Лукашэнка.

10:42 1.3.2019

Пра гонку ўзбраеньняў

У разгары «гонка ўзбраеньняў», заявіў Лукашэнка:

«Польшча да 2026 году затраціць на абарону 50 мільярдаў даляраў. І ўсе маўчаць. Але каб заўтра прайшла навіна, што Расея высунула дадатковы полк на захад ад Масквы, быў бы сусьветны гвалт. Дык давайце выпрацоўваць адзіныя крытэрыі падыходу да такіх падзеяў».

10:45 1.3.2019

Тон — канфрантацыйны

З самага пачатку Лукашэнка ўзяў канфрантацыйны тон. Адразу кінуўся абвінавачваць незалежныя мэдыя за неаб’ектыўнасьць, «дэструктыўную крытыку», маўляў, яны вешаюць «локшыну на вушы». Чамусьці адразу пачаў абвінавачваць Польшчу.

10:45 1.3.2019

Пра адкрытую хлусьню

Лукашэнка заявіў, што рэгулярна праглядае ўсю аналітыку — і афіцыйную, і незалежную. І яго зьдзіўляе, калі ідзе адкрытая хлусьня. Ён заклікаў да аб’ектыўнасьці «лідэраў меркаваньняў», адказных за фармаваньне грамадзкай думкі.

10:57 1.3.2019

Пра саюзную дзяржаву з Расеяй

Першае слова далі прадстаўніку расейскага СМІ «Говорит Москва». Той пацікавіўся пэрспэктывамі так званай Саюзнай дзяржавы — маўляў, гэта вельмі хвалюе Расею.

«Дзякуй Богу, што ў Расеі нарэшце пачалі хвалявацца, з чаго раптам? — пажартаваў Лукашэнка. — Калі мы падпісалі дамову, там былі прадугледжаныя крокі па стварэньні Саюзнай дзяржавы? Былі. І галоўны — прыняцьце Канстытуцыі, дзе былі б прапісаныя ўсе пункты, ад агульнай валюты да органаў кіраваньня. Нічога не адбылося. І раптам успомнілі.

Я заўсёды гаварыў, што лёс наш такі — жыць разам. Як гісторык падводжу пад гэта ў тым ліку гістарычную базу. Да гэтага часу маглі б жыць калі не ў фэдэрацыі, дык у канфэдэрацыі. Але сама Расея была да гэтага не гатовая!»

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG