Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«98% беларусаў супраць аб’яднаньня з Расеяй». Лукашэнка выступае, мы цытуем і камэнтуем. ЖЫВЫ БЛОГ

А 10.30 1-га сакавіка пачалася другая «Вялікая размова з прэзыдэнтам» Аляксандра Лукашэнкі. Трансьляцыю праводзяць дзяржаўнае ТВ і радыё. Свабода дае цытаты ікамэнтары экспэртаў.

15:21 1.3.2019

Першае пытаньне па-беларуску

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім зьвярнулася да Лукашэнкі ад імя сваіх выбарцаў, многія зь якіх усё жыцьцё адпрацавалі, а цяпер ледзь зводзяць канцы з канцамі.

Лукашэнка адказаў, што спачатку разьбярэцца са шматдзетнымі — маўляў, хутка адны пэнсіянэры і застануцца, бо няма нармальных мужыкоў, нараджаць няма ад каго — пасьля чаго адразу возьмецца за праблемы сталых людзей.

14:48 1.3.2019

Лукашэнку няўтульна

Лукашэнка, як падаецца, няўтульна сабе адчувае ў адказах на пытаньні Яраслава Раманчука. З аднаго боку, хочацца паказаць сабе прыхільнікам эканамічнай свабоды («якой свабоды яшчэ прадпрымальнікам не хапае»), зь іншага боку, Лукашэнка ня можа сябе пераламіць. Тое, што прапануе Раманчук (спасылаючыся нават на дэкрэты Лукашэнкі), розныя эканамічныя свабоды — кіраўніку Беларусі яўна не падабаецца.

14:47 1.3.2019

Размова на розных мовах

Пытаньне Раманчука і адказ Лукашэнкі. Гэта размова не проста на розных мовах. Гэта камунікацыя людзей з розных плянэт. Яраслаў пра свабоду бізнэсу, а Лукашэнка ў адказ: я нарэзаў адказнасьць на прадпрымальнікаў на ІТ. Раманчук пра прыватную ўласнасьць на зямлю, Лукашэнка: я 25% калгасаў гвалтам навязаў бізнэсоўцам, чаго ты хочаш?

14:46 1.3.2019

Складаны дыялёг Раманчука і Лукашэнкі

Пытаньні ад эканаміста Яраслава Раманчука: «Адкуль крыніцы росту ВУП, якія ставяцца перад эканомікай — 5–8% на год? І да якога часу будуць сілавікі „кашмарыць“ беларускіх бізнэсоўцаў, замест таго каб прадаць ім стратныя прадпрыемствы?» Ён нагадаў, што Лукашэнка ў свой час сам сказаў: каб прыняў рынкавую эканоміку, быў бы «вечным прэзыдэнтам».

Цягам наступнай паўгадзіны адбывалася пікіроўка, да пытаньня пра ВУП так і не дайшло. А вось праблему перасьледу бізнэсоўцаў Лукашэнка катэгарычна адрынуў, спаслаўшыся на пасьпяховую працу кампаній «Санта Брэмар», «Контэ», а аднаго «айцішніка» (верагодна, гаворка пра Віктара Пракапеню. — РС) нават «з турмы дасталі». «„Кашмарым“ толькі з адной прычыны: не заплаціў падаткі — будзеш сядзець, у Штатах за гэта 20 гадоў даюць».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG