Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іркуцкай вобласьці шаманы спалілі вярблюдаў для ўмацаваньня Расеі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Іркуцкай вобласьці Расеі бурацкія шаманы спалілі пяць вярблюдаў. Яны абʼявілі гэта ахвярапрынашэньнем для ўмацаваньня Расеі і яе народаў. Відэа рытуалу яны выклалі на YouTube.

Паводле іх слоў, абрад пад назвай «Жэн тэнгэры яба» праводзіўся ўпершыню ў сучаснай гісторыі. За ім назіралі каля 500 чалавек.

На думку арганізатараў абраду, вярблюд ёсьць «выключным паднашэньнем з выключнымі ж мэтамі, якое бяруцца рабіць толькі шаманы найвышэйшага пасьвячэньня». Намесьнік вярхоўнага атамана Артур Цыбікаў заявіў, што абрад праводзіўся з мэтай «дапамагчы нашай дзяржаве, нашым людзям, народам». Апроч таго, гэта павінна дапамагчы аднавіць культурныя каштоўнасьці, «якія прывядуць да адраджэньня нашай краіны».

У шаманскім цэнтры «Тэнгэры» ў Бураціі назвалі гэткі рытуал барбарскім, паведамляе «Байкал-Daily». Там патлумачылі, што вярблюд лічыцца ў буратаў сьвятарнай жывёлай і яго ніколі не прыносяць у ахвяру.

5 лютага ў Маскве расейскія ведзьмы правялі шабаш у падтрымку Расеі і асабіста прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG