Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністарка працы заявіла, што ЭКА «дазволіць атрымаць харошых, здаровых дзяцей»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч лічыць правільным крокам даваць магчымасьць зрабіць бясплатна першае ЭКА. Пра гэта яна заявіла пасьля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі па дэмаграфічнай сытуацыі ў краіне, піша БелТА.

Ірына Касьцевіч
Ірына Касьцевіч

Што сказала Касьцевіч?

  1. У 2015 годзе ў Беларусі зафіксавалі пік нараджальнасьці — каля 120 тысяч дзяцей. Пасьля гэтага нараджальнасьць стала паступова зьніжацца. У 2018 годзе нарадзілася меней 95 тысяч дзяцей.
  2. «Трэба народжваць інтэнсіўнасьць нараджэньня дзяцей». Гэта можна зрабіць праз стабільную эканоміку, жытло і адпаведнае матэрыяльнае становішча дзяцей. Улады будуць над гэтым працаваць.
  3. Бясплатная спроба ЭКА «дазволіць атрымаць дадаткова ад 1,5 да 2 тысяч дзяцей — харошых, здаровых дзяцей, грамадзян Рэспублікі Беларусь. Чаму б не рухацца ў гэтым накірунку. Правільны крок, і да гэтага трэба рухацца».

Мітрапаліт Кандрусевіч выступіў супраць бясплатнага ЭКА

Тадэвуш Кандрусевіч
Тадэвуш Кандрусевіч

Кіраўнік Рыма-каталіцкага касьцёла ў Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 18 лютага апублікаваў на сайце Catholic.by адкрыты ліст да міністра здароўя Беларусі і старшыні Палаты прадстаўнікоў, у якім выступае супраць дзяржаўнага фінансаваньня працэдуры ЭКА, бо:

  1. Вучэньне Каталіцкага Касьцёла супраць ЭКА, таму што «гэтая працэдура парушае сьвятасьць акту зачацьця, як гэта задумана Творцам». А парушэньне ў тым, што «бацька фактычна аказваецца выключаным з працэсу зачацьця»;
  2. ЭКА «немагчымае безь зьнішчэньня эмбрыёнаў, кожны зь якіх мае такое ж права на жыцьцё, як і кожны з нас»;
  3. «Прадстаўнікі бізнэсу на чалавечай бядзе» «замоўчваюць цяжкія, часам катастрафічныя наступствы гэтай працэдуры для жанчыны, а таксама зьвесткі пра слабое здароўе, а часам інваліднасьць дзяцей, зачатых такім ненатуральным чынам»;
  4. «ЭКА адкрывае шырокія магчымасьці для сурагатнага мацярынства і гандлю дзецьмі», «стала адпраўным пунктам для генэтычнай інжынэрыі, кланаваньня, прэ-імплянтацыйных генэтычных дыягназаў (адсяваньне эмбрыёнаў), збору ствалавых клетак эмбрыёнаў, дасьледаваньняў наконт дзяцей ад трох бацькоў і гібрыдаў чалавека і жывёлаў»;
  5. Бясплодзьдзе — «гэта вялікі цяжар і суровае выпрабаваньне для сужэнцаў, чалавечая годнасьць ня можа быць прынесеная ў ахвяру дзеля мэты валоданьня дзіцем». У якасьці альтэрнатывы прапануецца ўсынаўленьне — «Сьвятое Пісаньне неаднаразова заклікае клапаціцца аб сіротах».

Міністэрства здароўя сёлета абяцала паскорыць падрыхтоўку нарматыўных актаў для таго, каб жанчыны, якія маюць праблемы з апладненьнем, маглі прайсьці першае ЭКА бясплатна. Цяпер ЭКА праводзіцца платна, а «Беларусбанк» прапануе на гэтую мэту крэдыт з камісіяй у палову стаўкі рэфінансаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG