Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На магіле Маркса ў Лёндане напісалі: «Архітэктар генацыду»


На Гайгейтскіх могілках у Лёндане ў суботу другі раз за апошнія два тыдні апаганілі магілу Карла Маркса.

На надмагільны помнік заснавальніка сучаснага камунізму чырвонай фарбай невядомыя нанесьлі надпісы: «Мэмарыял бальшавіцкага Галакосту 1917-1953, 66 мільёнаў ахвяраў», «Дактрына нянавісьці», «Ідэалёгія голаду», «Архітэктар генацыду, тэрору, рэпрэсіяў і масавых забойстваў».

Раней у гэтым месяцы ўдарамі сякеры была пашкоджаная мармуровая шыльда на помніку. Аднак усталяваны на ім бюст Маркса не пацярпеў.

У твітэр-акаўнце Гайгейтскіх могілак дзеяньні вандалаў назвалі «бессэнсоўнымі, дурнымі і бескультурнымі», адзначыўшы, што, якое б ні было меркаваньне аб ідэалёгіі Маркса, такія мэтады непрымальныя.

Нямецкі філёзаф і эканаміст Карл Маркс, аўтар «Капіталу» і суаўтар «Маніфэсту камуністычнай партыі», вучэньне якога афіцыйна легла ў аснову ідэалёгіі бальшавіцкай партыі ў Расеі і іншых камуністычных партый у многіх краінах сьвету, жыў у Лёндане з 1849 году і памёр там у 1883 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG