Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Lenta.ru: Лукашэнка стаміўся ад Расеі і хоча вучэньні NATO ў Беларусі


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

У расейскіх СМІ зьявілася чарговая публікацыя, у якой Аляксандра Лукашэнку вінавацяць у «пераарыентацыі» на Злучаныя Штаты.

Lenta.ru апісвае візыт у Менск напрыканцы 2018 году амэрыканскіх экспэртаў у сфэры бясьпекі, а таксама выступленьне намесьніка міністра замежных спраў Беларусі Алега Краўчанкі ў Атлянтычнай радзе ў Вашынгтоне 31 студзеня. Краўчанка абвясьціў аб адмене абмежаваньняў на колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Беларусі і пазыцыянаваў Беларусь у якасьці моста паміж Расеяй і Захадам. Паводле lenta.ru, «гадоў дзесяць таму аналягічная ідэя актыўна прасоўвалася ўкраінскімі палітыкамі для разьвіцьця адносінаў з Альянсам [NATO]».

Пры гэтым выданьне, са спасылкай на неназваных экспэртаў, піша, што на закрытай частцы паседжаньня Краўчанка прапаноўваў правесьці ў Беларусі вучэньні NATO і разьмясьціць у краіне амэрыканскіх спэцыялістаў па дасьледаваньні сацыяльных сетак і кантролі над інтэрнэтам. «Па ўсёй відавочнасьці, Беларусь ужо зрабіла свой выбар», — такой высновай завяршаецца атрыкул.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG